Невядомыя факты з гісторыі Стаўбцоўшчыны адкрывае Таварыства аховы помнікаў

dsci0017

Вандроўка, наладжаная Беларускім добраахвотным таварыствам аховы помнікаў гісторыі і культуры прайшла па Стаўбцоўшчыне (Мінская вобласць) 22 лістапада.

Старшыня таварыства і арганізатар Антон Астаповіч:

“Экскурсія адбылася нягледзячы на тое, што грып хацеў “падкласці нам свінню”. Але ўсё ж такі людзей сабралося досыць багата, што дазволіла паехаць на вялікім аўтобусе.

dsci0029

Самым яскравым момантам было знаёмства з Рамуальдай Сабалеўскай з Рубяжэвіч, якая расказала шмат невядомых дагэтуль фактаў пра гэтую унікальную вёску.

Пабывалі ў мястэчку Сула, гэта былы маёнтак, які раней належаў мастаку Зянону Лэнскаму. Дарэчы, апошні перапахаваны ў Рубяжэвічах. Спачатку мастака пахавалі ў радавым склепе, але пасля рабавання апошняга мясцовыя жыхары перанеслі прах на могілкі ў в. Рубяжэвічы. Там паводле каталіцкага абраду здзейснілі апошняе пахаванне і цяпер добра сочаць і даглядаюць гэтае месца.

Таксама агледзелі Куль, дзе засталася капліца ХІХ стагоддзя. А ў вёсцы Слабодка нам пашэнціла пабачыць царкву, у якой знаходзіцца святы абраз Маці Боскай XVIII стагоддзя.

Вельмі рэдка падчас вандровак дазвалялі адчыніць старажытную царкву. А тут адразу і ключы знайшліся, і была магчымасць падрабязна разгледзець тое, што ўнутры царквы”.

Экскурсія ладзілася ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!”

dsci0081

dsci0072

dsci0052

dsci0010

dsci0004

dsci0082

Тэгі: