• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
16.09.2021 |

О дзіўны новы свет, або Дзіцячы інкубатар на патрэбу дзяржаве

Мудраму кіраўніку, які хоча заўсёды быць у тонусе, патрэбныя яшчэ мудрэйшыя падначаленыя. Кіраўніку, які проста хоча заўсёды быць, наяўнасць розуму ў падначаленых катэгарычна не патрэбная, піша Крысціна Бандурына для «Новага Часу».


55.jpg

Калі ты кіруеш думкамі і страхамі людзей, яны пастаянна ў цябе пад прыцэлам. А калі ты вырошчваеш гэтыя думкі і страхі, можна нават не напружвацца: гвалт перастае мець сэнс.

Тое, што апошнія дзесяцігоддзі адбываецца ў беларускай адукацыі і дасягнула сёлета свайго апагею, акурат укладваецца ў гэтую карціну. Мы вельмі хутка прайшлі шлях ад выражэння нязгоды да «зачысткі», і з той жа хуткасцю наш «оруэл» трансфармаваўся ў «хакслі». О дзіўны новы свет экстрэмісцкіх дзіцячых садкоў і праваслаўнага патрыятычнага выхавання!

Бадай што, гэта самы невідавочны вынік «інтэграцыі» — інтэграцыя ідэалогій і спосабаў барацьбы з непаслухмяным статкам. «Паршывых авечак» плануецца кантраляваць з гаршка. «Першаклашкі» складваюць з літар слова «прэзідэнт», падлеткаў вышкольваюць ваенрукі, студэнты вывучаюць «Асновы беларускай ідэалогіі», сутнасць якой ніхто не можа растлумачыць, акрамя аднаго цяпер ужо ўсім вядомага слова: усё ўпіраецца ў свайго мясцовага «Генры Форда» — таго «Генры Форда», якога мы заслужылі.

Людзей у рамане Олдаса Хакслі вырошчваюць у інкубаторыях і дзеляць на касты. Асноўныя каштоўнасці грамадства: ганарлівасць вышэйшых, пакланенне «абраным» і пагарда да ніжэйшых, спажывецтва, геданізм («чарка і шкварка»). Забароненыя і знішчаныя рэлігія, мастацтва, навука, літаратура, любыя праявы індывідуальнасці і самастойнага мыслення. Нават цела належыць не чалавеку, а ўсім — і чалавек абавязаны прадастаўляць яго любому ахвотнаму. Людзей забівае наркотык безадказнасці, і гэтую безадказнасць культывуе дзяржава.

«О дзіўны новы свет» — класічная антыўтопія, у якой «маленькі чалавек» у адзіночку супрацьстаіць дзяржаўнай машыне. Вядома ж, не перамагае. Але і нельга сказаць, што яго антаганіст застаецца ў выйгрышы.

Наша абсурдная рэальнасць абсурдная настолькі, што ў ёй усё ўвасабляецца занадта літаральна, і «маленькі чалавек» — дзіця любога ўзросту — сёння мусіць мець дастаткова сіл, каб не стаць часткай статка, вырашчанага на патрэбу аднаго чалавека. Падпарадкаванне выхоўваецца з дзіцячага садка, і сёння мы ўжо маем не «пішы правай рукой», а «пішы „Прэзідэнт“» — з вялікай літары.

Дзеці — гэта сіла: тое, што ў іх закладаецца, потым мае свае плады. У Хакслі дзецям начытвалі патрэбныя догмы, пакуль тыя спалі. Нашы дзеці таксама, у некаторым сэнсе, вырастуць у трансе: няма ні культуры, ні мастацтва, знішчаныя НДА і грамадскія аб’яднанні, і нават рэлігія перастае быць правадніком маралі, становіцца прыслужніцай цяперашняга моманту, гэткім філіялам ідэолагаў, дзе таксама «часам не да законаў».

Дзеці — гэта зброя. Немагчыма змяніць дарослую, сфармаваную асобу. З дзяцей жа, як з пластыліну, можна зляпіць што заўгодна. І менавіта гэтым зараз зоймецца школа, пакуль стомленыя змаганнем бацькі будуць прыходзіць у сябе і шукаць выйсце са сваіх ПТСР.

Ідэалагічная вайна прабралася ў нашы дамы з іншага боку — адтуль, куды наш уласны кантроль не распаўсюджваецца. І адзіным спосабам змагання ў вайне я бачу размову. Дзікуну, герою Хакслі, давялося тлумачыць людзям, што такое любоў, праўда, шчырасць. У кнізе яго спробы не атрымалі поспеху: ён быў адзін, занадта чужы, занадта дзікі для разбэшчанага свету безаблічных індывідаў.

Нам трэба размаўляць адно з адным, са сваімі дзецьмі, бацькамі, даводзіць ім нашу праўду — пастаянна тлумачыць, упарта, нават калі хочацца здацца. Бо калі мы здамося, як бы не давялося пасля быць тым самым Дзікуном — занадта дзіўным, «лішнім» стварэннем, якога толькі і можна было, што закідаць камянямі, дзеля таго, каб іншым не муляла вока.

Крысціна Бандурына, «Новы Час»

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Кіно Беларусы свету

Беларускія дакументалісты атрымалі прызнанне на фестывалі кіно ў Капенгагене

Фільм «Радзіма» беларускіх дакументалістаў Аляксандра Міхалковіча і Ганны Бадзякі атрымаў адну з галоўных узнагарод...

valiancina_shauchenka
Кіно Літаратура

«Беларусьфільм» здыме экранізацыю рамана Караткевіча. Сталі вядомыя падрабязнасці

Уладзімір Караткевіч належыць да тых рэдкіх аўтараў, чые творы хутка ператвараюцца не проста ў класіку, а ў невычэрпную...

valiancina_shauchenka
Грамадства Гісторыя

Квіз пра БНР у Батумі: цікавыя факты пра жыццё рэспублікі

24 сакавіка ў шматфункцыянальнай прасторы «аКсяродак» у Батумі адбыўся квіз «А што ты ведаеш пра БНР?». На мерапрыемстве,...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Святочнае шэсце, мітынг і дваровы канцэрт. Як адзначаюць Дзень Волі ў Батумі

Беларусы Батумі адзначылі Дзень Волі шэсцем па вуліцах горада і ўрачыстым мітынгам на плошчы Еўропы. Настрою шэсцю...

Апошнія навіны

    Кіно Беларусы свету
    Беларускія дакументалісты атрымалі прызнанне на фестывалі кіно ў Капенгагене
    Кіно Літаратура
    «Беларусьфільм» здыме экранізацыю рамана Караткевіча. Сталі вядомыя падрабязнасці
    Грамадства Гісторыя
    Квіз пра БНР у Батумі: цікавыя факты пра жыццё рэспублікі
    Грамадства
    Святочнае шэсце, мітынг і дваровы канцэрт. Як адзначаюць Дзень Волі ў Батумі
    У Коўне адкрылі помнік Клаўдзію Дуж-Душэўскаму
    Грамадства Кіно
    Фільм «Межы» Юлі Шатун з'явіцца на VODBLISK ужо 1 красавіка
    Грамадства
    27 сакавіка ўпершыню будзе адзначацца Дзень еўрапейскіх аўтараў
    Музыка
    Гурт VOLSKI выступіў з вялікім канцэртам да Дня Волі. Фотарэпартаж
    Навіны "Будзьма!" Гатуем з «Будзьма!»
    Печаная бульбяная каўбаса. Гатуем «бульбянку» разам з «Будзьма»
    Грамадства Літаратура
    У Беларусі прызналі «экстрэмісцкай» кнігу гомельскага журналіста Анатоля Гатоўчыца
    Навіны "Будзьма!"
    Віншуем з Днём Волі
    Грамадства Беларусы свету
    Дзень Волі ў Коўне: урачыстае адкрыццё помніка на магіле аўтара бел-чырвона-белага сцяга Клаўдзія Дуж-Душэўскага
    Грамадства
    «Свае людзі» ў Батумі. Севярын Квяткоўскі: беларуская самаарганізацыя, якая праявілася ў 20-м годзе, працуе і тут
    Грамадства «Музыка»
    Музыка Алесь Чумакоў выканаў вядомую польскую песню пра Гомель па-беларуску
    Грамадства Гісторыя
    Пойдзем жыва да Касьцюшкі, Рубаць будзем маскалюшкі!

Афіша

  • 26.03 — 25.03

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Беларускі спектакль «Жнівень» у Варшаве

  • 26.03 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 26.03 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 26.03 — 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску
  • 26.03 — 31.03«У краіне мар». Выстава, прысвечаная Канстанцыі Буйло, у Мінску
  • 26.03«Штучны інтэлект: мастак ці машына?»: выстава ў Мінску
  • 26.03Выстава «Джаз! Каты! Вясна!» у Мінску
  • 26.03Выстава «Веснавыя святы, абрады і звычаі беларусаў» у Гродне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • У мастачкі Нікі Сандрас здарылася кровазліццё ў мозг. Ёй патрэбна дапамога
    • Ведаеце, на якой мове насамрэч размаўлялі ў Беларусі ў канцы 18 стагоддзя?
    • Як, дзе і калі беларусы свету будуць адзначаць Дзень Волі
    • Ва Украіне з’явіўся сайт пра тое, чаму ў Беларусі ўсё так і беларусы такія
    • Адкуль мы ўзяліся: 7 кніг пра нашу гісторыю
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип