Дзеля каго ладзяцца імпрэзы?

syskou

Напішу  пра час арганізацыі  літаратурна-паэтычных вечарын ды іншых мастацкіх імпрэзаў. Што мы можам назіраць час ад часу?

“Запрашаем на сустрэчу з пісьменнікамі-паэтамі А, Б, В. Імпрэза ладізцца там-та, у праграме тое і тое. Уваход вольны, пачатак а першай”. І гэта ў працоўны дзень.

Калі сотні тысячаў патэнцыйных аматараў літаратурна-паэтычных вечарын (ад слова “вечар”, дарэчы) працуюць і нікуды пайсці не здольныя.

Да таго ж — звычайна аб’явы гэтыя даюцца ў некалькіх — 2-3 не больш, месцах — у асноўным гэта ЖЖ і кантакт, і бачаць гэтыя 2-3 аб’явы ў розных месцах звычайна адны і тыя ж людзі, з якіх большасць і з’яўляецца паэтамі-пісьменнікамі-літаратуразнаўцамі.

І што будзе ў выніку? Дакладней, што я даволі часта ў выніку бачу нават на імпрэзах у выходныя альбо ўвечары? Выступаюць 5 чалавек, у залі сядзіць яшчэ чалавек 20-30, з іх большая частка — такія ж патэнцыйныя выступоўцы на сустрэчы наступнай, то бок таксама паэты-пісьменнікі, таксама яшчэ некалькі чалавек, якія ходзяць заўсёды і паўсюль і 1-2 раптоўных чалавекі, якія рэдка здольны пратрымацца да канца.

Зрэшты ёсць другая катэгорыя — імпрэзы а шостай, то бок праца акурат скончана. Але ж каб паспець на пачатак, трэба сыходзіць раней. І зноў-ткі — на каго гэта разлічана? На людзей з вольным графікам? Студэнтаў-школьнікаў?

Я магу зразумець, што канцэрты часта ў клубах праходзяць у працоўныя дні, бо тады арэнда значна танней абыходзіцца, але пустыя музеі ды палацы наўрадці дазваляюць сабе падымаць кошты на вечар-выходныя (калі тыя кошты ўвогуле ёсць).

Дык чаму так адбываецца? Дзеля каго ладзяцца такія імпрэзы, на якіх ніхто нікому нічога новага не распавядзе, бо наведвальнікі сотні разоў ужо гэта абмеркавалі ў калідоры якого-небудзь часопіса, дзе яны друкуюцца-працуюць? Мо мне гэта патлумачаць, мае паважаныя фрэнды-літаратары, якія ладзяць цудоўныя імпрэзы, на якія мне ну ніяк не патрабіць з-за працы?

P.S. Дадатковае пытанне — ніхто не спрабаваў ладзіць такія імпрэзы ў школах? Каб дзяцей можна было запрашаць непасрэдна на занятках белліту?