• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
10.08.2015 | Навіны "Будзьма!" У краіне

“Ольсы” і дыпламаты, Вайцюшкевіч і Памяранцаў – хто яшчэ гасцяваў у Лепельскага Цмока?

Глядзі таксама:

Другі фестываль “У гасцях у Лепельскага Цмока” ў тварах (фотарэпартаж)

 Фестываль міфалогіі “У госці да Лепельскага Цмока” прайшоў 8 жніўня ўжо другі раз. Кампанія “Будзьма беларусамі!”, сталы партнёр фестывалю, разам з гуртом сярэднявечнай музыкі “Стары Ольса” паспрабавала разбудзіць Цмока рытмамі яго маладосці.

“У госці да Лепельскага Цмока” кампанія “Будзьма беларусамі!” ездзіць з вялікай радасцю, бо тэма нацыянальнага і лакальнага брэндынгу на глебе беларускай культуры для кампаніі важная. Некалькі гадоў таму менавіта “Будзьма!” прэзентавала грамадскасці праект “Краіна цмокаў” з тым, каб абудзіць цікавасць да роднай гісторыі і міфалогіі. Ці маглі тады арганізатары ўявіць, што за гэты час у Мінску з’явіцца баскетбольная каманда “Цмокі-Мінск”, у Лепелі будзе ўсталяваны помнік цмоку, а “Будзьма!” стане партнёрам унікальнага цмачынага фестывалю!

“У госці да Лепельскага цмока” запрашалі арганізатары на бераг возера не толькі жыхароў Беларусі. Пра заморскага сваяка беларускага Цмока – кітайскага Дракона – і яго месца ў традыцыйнай культуры расказалі ў спецыяльнай прэзентацыі госці з Кітая.

Перадаць прывітанне “сваім цмокам” паабяцалі прадстаўнікі дыпкорпусаў Латвіі, Польшчы, Славакіі ды Расіі. Кіраўнік Нацыянальнага агенцтва па турызму Грыгорый Памяранцаў шчыра не хаваў свайго здзіўлення ад таго, што лепельчане не пабаяліся выкарыстоўваць у якасці сімвала горада і рэгіёна “монстра”, і вельмі спадзяваўся пазнаёміцца з ім на фестывалі асабіста.

Музычнымі гасцямі Лепельскага Цмока сёлета сталі файныя беларускія гурты – Naka, “Рокаш”, Vuraj, капэла Алеся Лася ды іншыя. Выклікаў фурор амаль гадзінны выступ Змітра Вайцюшкевіча. Лепельчане злёту вывучылі песні-прысвячэнні матулям ды залатым беларускім мужчынам і з задавальненнем падвывалі пад “антыкрызісную”, па словах спевака, песню пра галоднага ваўка.

Гурт “Стары Ольса” ўдзельнічаў у фестывалі на запрашэнне кампаніі “Будзьма беларусамі!”. Сваёй энергічнай музыкай ды актыўнымі заклікамі “Ольсы”здолелі зрабіць неверагоднае – сабралі  размораную спёкай публіку ў карагод. Бо, па-першае, як цудоўна ведаюць заўсёдныя фаны сярэднявечных дыскатэк, хто не танчыць – той лось! А па-другое, “Сярэднявечныя танцы – гэта ж рытмы маладосці вашага Цмока! Давайце ўжо яго разбудзім!” – падбухторваў танцораў Зміцер Сасноўскі.

Танцы затанчылі, песні заспявалі – Цмок хоць і не паказаўся, але, спадзяемся, парадаваўся! Скончылі выступ “Ольсы” атракцыёнам “Пакупайся з Цмокам” і запрасілі ўсіх слухачоў перамясціцца ў возера. Тут хацелася б асобна падзякаваць суполцы вясёлых палачанаў за безумоўную гатоўнасць падтрымаць любыя, нават самыя шалёныя, прапановы!

Цягам усяго фестывальнага дня ва ўрочышчы Цмока працавалі забаўляльныя пляцоўкі для дзяцей і дарослых. Кулінарныя майстры смачна кармілі блінцамі з маслам ды мёдам, сметанковым лепельскім марожаным ды іншымі прысмакамі. А ў даліне майстроў можна было набыць найлепшыя беларускія кніжкі ды нацыянальную вопратку, а таксама павучыцца ў рамеснікаў з Беларусі, Літвы, Расіі і Кітая на разнастайных майстар-класах.

Свята атрымалася разнастайным і запамінальным. Зычым Фестывалю “У гасцях у Лепельскага Цмока” і надалей развівацца і прыцягваць гасцей з Беларусі і замежжа і сабраць у наступным годзе яшчэ больш цмаказнаўцаў і цмакалюбаў!  Спадзяемся, што  паважнае стаўленне да гісторыі горада, яго міфалогіі і крэатыўны падыход стануць прыкладам для іншых гарадоў і мястэчак Беларусі, багатых на сваіх уласных міфалагічных і рэальных герояў!

Тэкст – Ліза Неўмяржыцкая

Фота – Аляксандр Tarantino Ждановіч

Журналісцкае агенцтва «Таранціны і сыны»


Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Гісторыя

З’явілася выстава, прысвечаная гісторыі Бабруйска на картах, планах і чарцяжах у ХІХ — ХХ стагоддзях

Нацыянальным гістарычным архівам Беларусі падрыхтавана і размешчана на сайце архіва віртуальная выстава «Бабруйск...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў на 10-11 чэрвеня

Калі вы раптам яшчэ не вызначыліся, як цікава і з карысцю правесці выходныя, мы падкажам. Сямейны фэст, выставы, фэст гістарычнай...

valiancina_shauchenka
Гісторыя Вандруем разам

Топ-5 гістарычных месцаў на Гродзеншчыне, куды варта паехаць на выходныя

Мінулым разам мы вандравалі па неафіцыйнай культурнай сталіцы нашай краіны, горадзе каралёў — Гродна. Гэтым разам прапануем...

valiancina_shauchenka
Музыка

«Знаходжу сілы ў веры ў тое, што людзі застануцца людзьмі». Алесю Камоцкаму 65

Сёння спаўняецца 65 гадоў паэту, музыку, перакладчыку, адному з пачынальнікаў беларускай аўтарскай песні Алесю Камоцкаму....

Апошнія навіны

    Гісторыя
    З’явілася выстава, прысвечаная гісторыі Бабруйска на картах, планах і чарцяжах у ХІХ — ХХ стагоддзях
    Грамадства
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў на 10-11 чэрвеня
    Гісторыя Вандруем разам
    Топ-5 гістарычных месцаў на Гродзеншчыне, куды варта паехаць на выходныя
    Музыка
    «Знаходжу сілы ў веры ў тое, што людзі застануцца людзьмі». Алесю Камоцкаму 65
    Літаратура
    Міжнародны паэтычны флэш-моб: Іна Снарская чытае «Новую зямлю» Якуба Коласа
    Грамадства Гісторыя
    Перасялілі і жывых, і мёртвых. Як будавалі Вілейскае вадасховішча і наколькі яно бяспечнае?
    Музыка
    Музычная формула поспеху па-беларуску: тролі, тэхна і «Купалінка»
    Грамадства Літаратура
    «Воля да жыцьця». Кніга Андрэя Белавешкіна з'явілася ў вольным доступе
    Культура Музыка
    У гэтую пятніцу, 9 чэрвеня, на Падляшшы пачынаецца фэст беларускай традыцыі SONCAHRAJ
    Культура
    Мінкульт будзе выдаваць гастрольныя пасведчанні пасля праверкі творчасці «на прымальнасць»
    Грамадства
    Калектыўная памяць — інструмент альбо кансэнсус?
    Грамадства Гісторыя
    Паглядзіце на ўнікальнае фота аднаго з самых ранніх планаў старажытнага Бабруйска
    Трызуб і Пагоня
    Што трэба ведаць пра войны Беларусі і Украіны з Масковіяй? Новы выпуск відэапраекта «Трызуб і Пагоня»
    Літаратура
    Сучасная польская проза: 6 кніг, якія варта прачытаць беларусам
    Кіно
    Што паглядзець дзеткам: беларускія мультфільмы

Афіша

  • 10.06 — 11.06

    Сямейны фэст «TOYDAY» ў Мінску

  • 10.06 — 18.06Выстава «Калі яго парушыць, яно становіцца адчувальным» у Вільні
  • 10.06 — 18.06Выстава выцінанкі Наталлі Каньковай у Віцебску
  • 10.06 — 18.06Выстава «Abstract» у Віцебску
  • 10.06 — 18.06Новыя імёны мастацтва: фестываль «Арт-Мінск»
  • 10.06«Past Garden». Выстава Рамана Камінскага ў Варшаве
  • 10.06 — 23.06Выстава Міхаіла Анішчанкі «Горад людзей» у Гродне
  • 10.06 — 16.07Выстава Рышарда Мая ў Чаросаве на Лепельшчыне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Першая перамога беларусаў
    • Тэст для вандроўнікаў па Беларусі
    • Топ-3 смешных выпадкаў з Янкам Купалам
    • Цяжкая праца, сціплая ежа, гарэлка: жыццё сялян вачыма Сыракомлі
    • «Эйфарыя пасля пераезду нараджаецца з ілюзіі – у новай краіне ўсё будзе інакш». Псіхолаг пра перажыванне эміграцыі
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип