Па касцёлах Беларусі вандруе чабурашка ў вышыванцы

Пра сям'ю, што выкладае фота і відэа, кожны раз распавядаючы пра гісторыю касцёла, які наведваюць, піша katolik.life.


5ee62de325278a8cb59a4d93e83a58af_XL.jpg

Незвычайны праект распачалі у Instagram сужэнцы Антон і Аліна з Мінска. Яны стварылі старонку «Чабурашка Падарожнік» (гэта не звязана з выхадам новага фільма пра гэтага героя — свой праект мінчуки пачалі раней), апранулі цацку ў адмысловую вышыванку з беларускім арнаментам і возяць яе па краіне.

Вандроўнікі выкладаюць здымкі з Чабурашкай каля адметных аб’ектаў — у асноўным, гэта каталіцкія храмы. Муж і жонка выкладаюць фота і відэа, кожны раз распавядаючы пра гісторыю касцёла, які наведалі. З пачатку 2023 года Чабурашка ў вышыванцы паспеў пабываць у храмах вёсак Белагруда, Жырмуны, Асава, гарадскога пасёлку Радунь.

Старонка праекту мае каля 3 тысяч падпісантаў. Як адзначаюць ягоныя аўтары, яны любяць падарожжы і прыгоды, мараць аб аўтадоме.