Твор «Па што ідзеш, воўча?» Евы Вежнавец (Святланы Курс) у перакладзе на чэшскую мову ад беларускага паэта і літаратара Максіма Шчура выйшаў у 2023 годзе ў выдавецтве Nakladatelství Pavel Mervart.
Крыніца: Reform.by
«Праз раман пісьменніцы Евы Вежнавец чэшскаму чытачу яшчэ раз нагадваюць пра абуральную, неспасціжную жорсткасць, з якой у мінулым стагоддзі неаднаразова разліваліся рэкі пралітай крыві ў Беларусі – якую калісьці стараўся апісаць Яхім Таполя ў сваім празаічным творы «Халодная зямля»
Уражлівасць рамана беларускай пісьменніцы Евы Вежнявец (нар. 1972, у цяперашні час жыве ў Варшаве) узмацняецца не толькі шакавальнай тэмай знішчэння людзей і ландшафту пры змене рэжымаў, але і выдатнай формай, якая ўдала выклікае шчырасць і выразнасць спантаннай прамовы», – піша партал Iliteratura.cz
Твор стаў лаўрэатам беларускай літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройца ў 2021 годзе. Таксама «Па што ідзеш, воўча?» перакладзены на нямецкую мову.
З-за паклёпа прапагандысцкі Вольгі Бондаравай кнігу складана знайсці беларускіх крамах. Аднак ў сеціве есць аўдыёверсія твора.