Пачвара, якая зрабіла паспяховую палітычную кар’еру

У новым выпуску на канале Андрэя Хадановіча гаворка пойдзе пра чарадзейную, сатырычную і адначасова рэалістычную казку нямецкага рамантыка Эрнста Тэадора Амадэя Гофмана «Курдупель Цахес, якога звалі Цынобер», а таксама пра легендарнага перакладчыка твора Васіля Сёмуху.


«Kurdupieĺ Cachies, jakoha zvali Cynobier»

Як Моцарт паўплываў на творчы і жыццёвы шлях Гофмана? Іронія, гумар і сатыра як галоўныя элементы паэтыкі аўтара? Як Гофман падзяляў людзей і да чаго тут музыка? Чаму Гофман падазрона ставіўся да асветніцтва і палітык? Як пісьменнік апісвае свае трывожныя думкі пра свет пачатку XІХ стагоддзя праз вобраз галоўнага антыгероя казкі? Як выглядае трагікамічны фінал Курдупеля Цахеса і чаму хэпі-энд у казцы ілюзорны? Чаму Васіля Сёмуху выгналі з Саюза беларускіх пісьменнікаў? Як Караткевіч натхніў Сёмуху на пераклад Гофмана з нямецкай?