Падарожжа “Па Аршанскім павеце”

Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры і Антон Астаповіч запрашаюць у сяброўскае падарожжа “Па Аршанскім павеце” ў межах агульнанацыянальнай кампаніі “Будзьма беларусамі!” 4 верасня 2011.

У праграме:

Лепель – кацёл Св. Казіміра сяр. ХІХ ст., Лепельскае возера, гістарычная забудова горада др. пал. ХІХ – пач. ХХ ст., Лепельская ГЭС 50-х гг. ХХ ст.

Чашнікі – Спаса-Аб’яўленчая царква 40-х гг. ХХ ст., гістарычная забудова мястэчка канца ХІХ – пач. ХХ стст.

Старая Беліца – Сядзібна-паркавы комплекс Свяцкіх сяр. ХІХ ст.

Смаляны – руіны замка “Белы Ковель” канца XVI – пач. XVII стст, дамініканскія касцёл і кляштар сяр. XVIII ст., драўляная Спаса-Аб’яўленчая царква др. пал. XVIII ст., царква Св. Аляксея др. пал. ХІХ ст., магіла Тамаша Зана.

Орша – замак, калегіюм езуітаў сяр. XVIII ст., трынітарскі кляштар сяр. XVIII ст., базыльянскі кляштар сяр. XVIII ст., Іллінская царква др. пал. ХІХ ст., Куцеінскія царква і манастыр пач. XVII ст., касцёл Св. Юзафа пач. ХІХ ст., вадзяны млын ХІХ ст., шараговая гарадская забудова ХІХ – пач. ХХ стст.

Копысь – замак XVI – XVII стст.

Кантакты: +375 29 111 73 32; +375 17 262 73 43.

Падрабязней на https://pomniki.budzma.org/vandrowki/pa-arshanskamu-pavyetu

Тэгі: , , ,