Неверагоднае беларускамоўнае падарожжа па трох краінах са Змітром Каспяровічам

25-26-27 лістапада 2022 году Зміцер Каспяровіч запрашае ўсіх жадаючых адправіцца ў беларускамоўнае падарожжа па трох краінах.


30.jpg

Экскурсійныя вандроўкі яднаюць беларусаў. Так было на пачатку «нулявых», калі здавалася, што беларушчына амаль знішчаная. Тады былі разгромленыя незалежныя медыі і грамадскія арганізацыі. Цемра падавалася такой самай вечнай прыблізна як сёння. Толькі тады інтэрнэт быў слаба распаўсюджаны. То бок, цемра была цямнейшай.

І тут выйшлі на арэну экскурсаводы. У вандроўках па Беларусі людзі знаходзілі адзінадумцаў. У вандроўках па Беларусі ў людзей знікала пачуццё адзіноты. Адным з тых экскурсаводаў стаўся Зміцер Каспяровіч.

20.jpg

Цяпер у Польшчы каля чатырохсот тысяч беларусаў. Многія разгубленыя. Вымушаная эміграцыя — псіхалагічна складаная рэч.

Адным з паспяховых беларусацэнтрычных беларусаў «нулявых» быў Зміцер Каспяровіч. Цяпер ён таксама вымушаны эмігрант у Польшчу. І ён аднаўляе сваю экскурсійную дзейнасць.

25-26-27 лістапада 2022 году з Варшавы: Вроцлаў, Прага, Дрэздэн.

Разам з пазнавальнай інфармацыяй пра названыя гарады — расповед пра нашых славутых землякоў. Па-беларуску пра беларусаў.

Расклад вандровак тут

Спасылка на заяўку на вандроўку.