Падарунак Светлагорску да Дня горада

17 верасня ў Светлагорску на Дзень горада ў гісторыка-краязнаўчым музеі адбылася прэзентацыя кнігі Віктара Раманцова «Зведаная зямля: Светлагоршчына ў пытаннях i адказах». Акцыя прайшла ў межах культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!”. У імпрэзе ўзялі ўдзел літаратары Зміцер Вішнёў, Зміцер Плян, гісторык Тэльман Маслюкоў, кандыдат гістарычных навук Ігар Грабянчук, доктар гістарычных навук Сяргей Расадзін.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Светлагорскі журналіст Віктар Раманцоў напiсаў кнігу, якую яшчэ не мае ніводны раённы цэнтр Беларусі. Яна пабудаваная ў форме пытанняў і адказаў і расказвае пра цікавыя, незвычайныя, трагічныя і гучныя падзеі, якія адбыліся на Светлагоршчыне ў розны час: ад старажытнасці да сучаснасці. У кнізе таксама змешчаныя нарысы пра славутых людзей, што нарадзіліся на Светлагорскай зямлі.