• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
29.11.2022 | Каляндар Беларуская мова

Падборка беларускіх календароў на 2023 год

Напрыканцы года прапануем вам азнаёміцца з падборкай календароў па-беларуску на 2023-ці ад беларускіх мастакоў і дызайнераў ды выбраць, які больш даспадобы ў падарунак для сябе, блізкіх ці сяброў.


«Наш каляндар-2023» з беларускімі словамі і малюнкамі на кожны дзень.

h1xpxrabs8safflegcutt5549eksp164.jpg

Каляндар дапаможа ў нязмушанай манеры вывучыць шмат беларускіх словаў, а яскравыя, пазітыўныя малюнкі падымуць настрой. На кожны дзень года — сваё, адметнае словазлучэнне на роднай мове і малюнак, які яго тлумачыць. Каляндар будзе карысны не толькі тым, хто робіць першыя крокі ў вывучэнні беларускай мовы, але таксама ўзбагаціць слоўнікавы запас добрых знаўцаў роднай мовы.

Дзе набыць:

Мінск: інтэрнэт-кнігарні: knihi.by, tn.by, kniganosha.by, kniger.by
кнігарня «Кніжная шафа» (Дзяржынскага, 9), этнакрама «Рагна» (вул. Сухая, 4), крама «Умный кит» ( Мінск, вул. Корш-Сабліна,3), ГЦ «Купалаўскі» (крама 41-42, ст.м. Кастрычніцкая).

Гродна: Крама «Цудоўня» (вул. Кірава, 3)

Бабруйск: кнігарня «Крыніцы ведаў» (вул. Горкага, 31).

Каляндар «Беларусь — гэта святое» з малюнкамі Паўла Севярынца.

78cfldmrk8282stit52hu61n4t8nposk.jpg

Аўтарскі каляндар на 2023 год «Беларусь — гэта святое» ад Kroplia.by з малюнкамі і словамі пісьменніка Паўла Севярынца. У календары вы знойдзеце актуальныя цытаты на кожны месяц, аўтарскія ілюстрацыі вядомых беларускіх храмаў, каляндарную сетку па месяцах на 2023 год. На кожны месяц прадугледжаны новы малюнак і новая цытата. Фармат календара А4, глянцавая папера, ёсць дзірачка для падвешвання. Малюнкі і словы Паўла Севярынца яго сям’я некалькі год збірала з лістоў, якія Павел піша і дасылае свайму сыну Францішку. Каляндар «Беларусь — гэта святое» — гэта больш, чым проста звычайны каляндар. Гэта рэч поўная сэнсу, прыгажосці, любові і болю.

Дзе набыць:

Набыць каляндар можна тут.

Каляндар-слоўнічак «Мова вольных».

g2v81209zbudjco30f96p0bibw8uudih.png

Адрыўны каляндар-слоўнічак — першы праект новага еўрапейскага беларускага выдавецтва «Гутэнберг». Скандынаўскі мінімалізм і рэгіянальная салідарнасць: «Мова вольных: 365 родных слоў» — гэта яркія беларускія словы з перакладам на ўкраінскую, польскую і ангельскую і ў файным дызайне. Бо для нас каштоўныя сяброўства з суседзямі і далучанасць да цывілізаванага свету.

Дзе набыць:

Каляндар можна набыць тут. Высылаць яго пачнуць 1 снежня, адпраўка магчымая па ўсім свеце, апроч Беларусі і Расіі —нельга туды адправіць тэхнічна. Для беларусаў ЗША і Канады асобная партыя ўжо едзе ў Нью-Ёрк, каб можна было атрымаць слоўнічак найхутчэй. Перадзамовіць можна тут.

Каляндар «Кожны дзень 2023» з унікальнымі ілюстрацыямі, прысвечанымі беларускай гісторыі.

1ujswl2qjdn8uxoyi9eyszjuamkaaap3.jpg

Над гэтым календаром аўтары працавалі амаль год. Штодзень у ім — унікальная ілюстрацыя, прысвечаная якой-небудзь падзеі ці асобе, якая пакінула свой след у беларускай гісторыі ды культуры. Яго каштоўнасць — у мастацкім і культурным сэнсе.

Дзе набыць:

Набыць каляндар можна па спасылцы.

«Лёгкая мова» — адрыўны каляндар-слоўнік.

312494532_442256744636318_7480608570962583280_n.jpg

На кожнай старонцы календара — яскравая карцінка, словы на беларускай мове, пераклад на расійскую і прыклад ужываньня з мастацкае літаратуры. Сёлета, акрамя абсалютна новых і самабытных беларускіх словаў, фразеалагізмаў, прымавак і цытатаў, распрацоўшчыкі дадалі і хуткамоўкі. Каляндарык можна паставіць на стол ці павесіць на сцяну. Кожны каляндар ідзе ў падарункавай скрынцы.У падарункавым камплекце — два магніцікі для мацаваньня ўпадабаных старонак налядоўню.

Дзе набыць:

Перадзамовіць каляндар можна тут.

«Страчаны Менск» — каляндар на 2023 год з замалёўкамі Марыі Каралёвай

skmbt_c22422090712571_0001-scaled-1024x724.jpg

Цудоўны каляндар з акварэлямі мастачкі Марыі Каралёвай, малюнкі якой вы ўжо добра памятаеце з календару «Менск: горад і Сонца» на 2022 год і альбома «Вандроўкі-размалёўкі», гэтым разам правядзе вас вуліцамі старога Менска, якімі мы самі ўжо не здолеем прайсці. На кожным разгорце календара — помнікі страчанай спадчыны горада і кароткае апісанне іх гісторыі. На ніжняй палове — зручны для планавання каляндар з буйной сеткай.

Дзе набыць:

Каляндар можна набыць тут ці ў краме @shafa_gallery.

Насценны каляндар 2023 «Пад зорным небам Беларусі»

1664383160-zorki-23-11-cbs.jpg

У новым насценным календары выдаўцы спалучылі фотаздымкі з неверагоднымі краявідамі Беларусі ад беларускага фатографа і астранома Віктара Малышчыца (+апісанне мясцовасці), і словы надзеі са Святога Пісання. Незвычайны і фармат календара: 20 на 25 см, што дазволіць змясціць яго ў самым кампактным месцы; але дзякуючы вялікім лічбам ўсё можна разгледзець здалёк. У календары пазначаныя асноўныя рэлігійныя і дзяржаўныя святы. Пачатак тыдня: з панядзелка.

Дзе набыць:

У краме @kroplia.by.

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Легкія Еўропы. Малавядомыя факты пра балоты Беларусі

Балота — адметнасць беларускага ландшафту, ці не вызначальная рыса беларускай прыроды. Таямнічы і жудасны свет,...

valiancina_shauchenka
Культура Гісторыя

Увесь музей толькі для вас! Літаратурны музей Петруся Броўкі праводзіць розыгрыш да Дня ўсіх закаханых

Засталося ўсяго два тыдні да самага рамантычнага дня ў годзе ‒ Дня ўсіх закаханых. Традыцыйна Літаратурны музей Петруся...

valiancina_shauchenka
Грамадства Музыка

Затрыманыя вакаліст гурта «Бан Жвірба» Дзмітрый Гаўрылін і яго жонка

27 студзеня ў Гомелі міліцыяй былі затрыманыя вакаліст гурта «Бан Жвірба» Дзмітрый Гаўрылін і яго жонка Вікторыя...

valiancina_shauchenka
Літаратура Беларуская мова

«Беларускія народныя казкі ў апрацоўцы Якуба Коласа»

У Выдавецкім доме «Звязда» падрыхтавана да друку чарговае, трэцяе па ліку, выданне маляўніча аформленай кнігі —...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Легкія Еўропы. Малавядомыя факты пра балоты Беларусі
    Культура Гісторыя
    Увесь музей толькі для вас! Літаратурны музей Петруся Броўкі праводзіць розыгрыш да Дня ўсіх закаханых
    Грамадства Музыка
    Затрыманыя вакаліст гурта «Бан Жвірба» Дзмітрый Гаўрылін і яго жонка
    Літаратура Беларуская мова
    «Беларускія народныя казкі ў апрацоўцы Якуба Коласа»
    Грамадства
    «Сяргей можа застацца без лекаў...». Аляксандр Сацук распавёў пра апошнія навіны ад брата
    Адукацыя
    ЕГУ абвясціў імя новага рэктара
    Літаратура
    «Не забывай, што ў любую хвіліну можа выскачыць з канапель рабая свіння». Што раілі беларускія класікі маладым пісьменнікам
    Грамадства Гісторыя
    Слонімскую сінагогу зноў выставяць на аўкцыён
    Культура Грамадства Гісторыя
    У Мсціславе ў гэтым годзе прыступяць да рэканструкцыі забудовы XII-XIV стагоддзяў на Замкавай гары
    Культура Грамадства
    На вышытай мапе Беларусі кожны рэгіён будзе прадстаўлены сваімі этнаграфічнымі славутасцямі
    Музыка «Музыка»
    «Гэта нас натхніла і працягвае натхняць». Топ беларускіх трэкаў ад гурта «Puaro»
    Грамадства Адукацыя
    «Васьміног» абвяшчае конкурс на атрыманне грантаў для адукацыйных праектаў, якія дапамогуць школьнікам і рэпрэсаваным настаўнікам
    Грамадства
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў 4-5 лютага
    Грамадства Тэхналогіі
    Эксперты: Трымайцеся падалей ад расійскіх анлайн-сервісаў
    Культура Грамадства
    Слуцкі пояс і саломка – зацверджаны лагатып сёлетняй культурнай сталіцы Беларусі

Афіша

  • 10.02 — 12.02

    Паэтычны фестываль «Вершы на асфальце» імя Міхася Стральцова ў Вільні

  • 03.02 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 03.02 — 05.02Выстава Наталлі Разуменка ў Мінску
  • 03.02 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 03.02 — 26.02Выстава айца Сяргея Сурыновіча «Птушыны вянок» ў Віцебску
  • 03.02 — 27.02Зімовая выстава ў Мінску
  • 03.02 — 26.02«Самародак з Рагачова». Выстава Анатоля Каплана ў Гомелі
  • 03.02 — 28.02Выстава выцінанкі «Зімовыя цуды» ў Маладзечне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «Цяпер у мяне ёсць месца, дзе я магу быць шчырай і не думаць пра тое, каб выжыць»: актрыса Святлана Зелянкоўская адкрыла ў Варшаве тэатр-студыю
    • Каго хаваў пад маскамі сваіх герояў Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч?
    • «У 73 гады паехала скараць Берлін». Як баба Каця зрабіла вёску вядомай на ўвесь свет
    • Эксперты: Трымайцеся падалей ад расійскіх анлайн-сервісаў
    • Ён, яна і старажытны дуб. Вальс «1863» стаў кліпам да дня народзінаў Каліноўскага
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип