Пачатак лета – радасць для дзяцей, але разам з тым і клопат для бацькоў. Трэба думаць, чым заняць дзетак падчас доўгіх вакацый. У міжнародны Дзень абароны дзяцей зрабілі падборку цікавостак ад «Будзьма», якія дапамогуць з карысцю правесці час і дзецям, і бацькам.
— разнастаіць свой слоўнікавы запас з нашай аўдыё-чытанкай: казкі на роднай мове для дзетак дашкольнага ўзросту чытаюць Ганна Хітрык і Павел Харланчук
— памаляваць і больш даведацца пра правы чалавека разам з нашай размалёўкай «Ян, Яніна, Васіліна. Правы чалавека ў малюнках», створанай для дзяцей малодшага школьнага ўзросту.
— задумацца над чалавечымі стасункамі і навучыцца прымаць непадобнасць іншага дапаможа знакамітая кніга Гунілы Бергстрэм «Суперкніга пра Біла і Болу: Біл — разумны, Бола — вясёлая» (актыўны ўдзел у стварэнні кнігі на беларускай мове і запісе аўдыё-версіі прынялі Надзя Кандрусевіч, Аня Хітрык, Павал Харланчук, Андрэй Хадановіч і Алеся Башарымава).
— Паслухаць аўдыёкнігі пра Пэтсана, які жыве разам са сваімі курамі ў невялікім дамку на хутары. Але ён вельмі адзінокі. Аднойчы да яго прыходзіць суседка Бэда Андэрсан з маленькай скрыняй. «Фіндус. Зялёны Гарошак» — напісана на ёй вялікімі літарамі. Аднак там зусім не гарошак. А маленькі коцік! Тады і пачынаюцца прыгоды Пэтсана і Фіндуса. Вас чакае 9 захапляльных гісторый фермера і яго коціка.
— Паглядзець адукацыйныя інтэрактыўныя відэаўрокі для дзяцей «Разумняты». Вядучыя Васіль і Ала ў займальнай форме знаёмяць дзетак з навакольным светам на роднай мове. Для кожнага роліка можна спампаваць на нашым сайце цікавыя задані для самых кемлівых.
Усе выпускі праекта «Разумняты» глядзіце па спасылцы
Для школьнікаў і іх бацькоў раім пераглядзець відэаролікі праекта «Маё права», з дапамогай якіх можна пашырыць веды пра свае правы і магчымасці ў дзяцей малодшага школьнага ўзросту і падлеткаў.
Ролікі дапамогуць бацькам і дзецям у складаных сітуацыях такіх, як булінг, палавая дыскрымінацыя ў школе, канфлікт паміж настаўнікам і вучням і інш.
Чытайце яшчэ: Чым заняць дзяцей у дарозе? Падборка вясёлых і карысных гульняў