Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэз на 16-17 сакавіка

Калі вы раптам яшчэ не вызначыліся, як цікава і з карысцю правесці выходныя, мы падкажам. Масленіца ў Дукоры, майстар-клас па беларускай народнай вышыўцы ў Мінску, экскурсія па жаночай Гародні, прэзентацыя кнігі Ганны Комар у Вільні, кватэрнiк з Ганнай Янкутай і Ігарам Крэбсам у Рызе, гуканне вясны ў Н'ю-Ёркупаказ фільма «20 дзён у Марыупалі» ў Варшаве, канцэрты, выставы, спектаклі — выбірайце падзеі ў сваім горадзе і на свой густ.


Беларусь

Мінск 

Майстар-клас Галіны Рудніцкай па беларускай народнай вышыўцы ў Мінску

Afiša

У суботу, 16 сакавіка, у музеі Якуба Коласа — майстар-клас Галіны Рудніцкай па беларускай народнай вышыўцы.

Падчас майстар-класу даведаецеся шмат цікавага пра беларускую вышыўку, яе значэнне і сімволіку, а таксама засвоіце асноўныя ўзоры і павышываеце ў асалоду.

«Вока чарота» з канцэртам у Мінску

Afiša

У суботу, 16 сакавіка, гурт «Вока чарота», фольк-рок з сусвету беларускай міфалогіі, зайграе ў Мінску сярэднявечны вясновы канцэрт.

Масленіца ў Дукоры

Afiša

Гэтымі выходнымі, 16 і 17 сакавіка, Дукорскі маёнтак кліча на Масленіцу.

Вас чакаюць вясёлыя гульні, майстар-класы, традыцыйныя танцы, смачныя пачастункі і шыкоўныя прызы.

 

Гомель і Гомельская вобласць

Майстар-клас па вырабе саламянай птушкі ў Гомелі

Afiša

У суботу, 16 сакавіка, філіял Веткаўскага музея ў Гомелі кліча на майстар-клас па вырабе саламянай птушкі да свята Гуканне вясны.

Такая птушачка, акрамя абярэжнай сілы, прыносіць у нашыя дамы вясну і абнаўленне. 

Прыходзьце на майстар-клас, каб зрабіць свой уласны абярэг і сімвал вясны. 

Майстар-клас па гарлячках у Ветцы

Afiša

У суботу, 16 сакавіка, Веткаўскі музей (той, каторы ў Ветцы) запрашае навучыцца рабіць традыцыйнае неглюбскае жаночае ўпрыгожванне — гарлячку! 

Навучыць вас плесці неглюбскую гарлячку навуковая супрацоўніца Святлана Петрышэнка, сама неглюбчанка.

Гарлячка — гэта шыйнае ўпрыгожванне з бісеру. Такі сабе неглюбскі чокер. Гарлячка была штодзённым упрыгожваннем, якое яшчэ ў першай палове 20 стагоддзя насілі амаль усе жанчыны любога ўзросту. 

На майстар-класе кожны пачне рабіць сваю гарлячку. Не будзе часу зрабіць яе цалкам, але вы будзеце ведаць тэхналогію і лёгка зможаце скончыць упрыгожванне дома. 

Бісер для ўпрыгожвання дадуць. Але калі вы хочаце ўзяць пэўны з сабой, то спатрэбіцца бісер 2-х ці 3-х колераў — па два пакецікі кожнага колеру. 

Памер бісернай пацеркі — на ваш выбар. Чым буйнейшыя пацерка — тым хутчэй спляцецца гарлячка, але і больш масіўная яна атрымаецца.

Гродна

Прыгожыя і стылёвыя: экскурсія па жаночай Гародні

Afiša


У суботу, 16 сакавіка, музей гісторыі рэлігіі паўтарае файны шпацыр па жаночай Гародні канца XIX — пачатку ХХ стагоддзя.

Чаму жанчынам забаранялі насіць капелюшы? 

Ці праўда, што Эліза Ажэшка любіла коцікаў? 

Дзе ў Гродне размяшчаліся б’юці-салоны?

Прыходзьце, каб даведацца процьму цікавостак!

ЗША

Н'ю-Ёрк

Гуканне вясны ў Н’ю-Ёрку

Afiša

У суботу, 16 сакавіка, беларусы Н’ю-Ёрка збіраюцца гукаць вясну!

Святкаванне адбудзецца на ўзбярэжжы Гудзона ў 40 хвілінах ад Манхэтану каля станцыі цягніка Ossining.

Па традыцыйным абрадавым абедзе будуць вадзіць карагоды і прасіць птушак прынесці дoўгачаканую вясну на крылах.

Латвія

Рыга

Кватэрнiк з Ганнай Янкутай і Ігарам Крэбсам у Рызе

Afiša

У нядзелю, 17 сакавіка, у Рызе адбудзецца творчая сустрэча з пісьменніцай Ганнай Янкутай і перакладчыкам Ігарам Крэбсам.

Адзначайцеся ў каментарах да адмысловага паста


Літва

Вільня

Прэзентацыя кнігі Ганны Комар у Вільні

Afiša

16 сакавіка у Віленскім беларускім музеі імя Івана Луцкевіча адбудзецца прэзентацыя кнігі дакументальнай прозы Ганны Комар «Калі я выйду на волю».

Кніга дакументальнай прозы «Калі я выйду на волю» апісвае дзевяць дзён, якія Ганна Комар прабыла ў зняволенні ў 2020-м. Гісторыя раскрываецца праз дзённікавыя запісы самой аўтаркі і аповеды тых, хто зазналі міліцэйскі гвалт, арышт і зняволенне ў той самы час, і блізкіх людзей, якія падтрымлівалі ў тыя дні.

Нідэрланды

Гаага

Акустычны канцэрт Уладзіміра Пугача ў Гаазе

Afiša

16 сакавіка ў Гаазе адбудзецца акустычны канцэрт Уладзіміра Пугача, фронтмэна і нязменнага голаса легендарнага J:МОРС.


Польшча

Варшава

Паказ фільма «20 дзён у Марыупалі» ў Варшаве

Afiša


У суботу, 16 сакавіка, у Беларускім Моладзевым Хабе паказваюць аскараносны дакументальны фільм «20 дзён у Марыупалі».

«20 дзён у Марыупалі» — дакументальны фільм украінскага рэжысёра і фотакарэспандэнта Мсціслава Чарнова, які паказвае пачатак баявых дзеянняў у Марыўпалі. 

Група рэпарцёраў Associated Press прыбывае ў горад за гадзіну да паўнамаштабнага расійскага ўварвання на тэрыторыю Украіны і застаецца там на працягу 20 дзён, фіксуючы ўсё, што там адбываецца (у тым ліку пахаванні мясцовых жыхароў, аблогу і знішчэнне горада расійскімі вайскоўцамі). 

На 21 дзень вайны журналісты выехалі з Марыупаля па гуманітарным калідоры. Стужка Мсціслава Чарнова прынесла Украіне першы «Оскар» у гісторыі краіны. Фільм быў уганараваны сёлета ў намінацыі «Найлепшы поўнаметражны дакументальны фільм». 

Атрымліваючы ўзнагароду, рэжысёр сказаў: «Гэта першы „Оскар“ ва ўкраінскай гісторыі. Гэта гонар для мяне. Але, верагодна, я першы рэжысёр у гісторыі, які скажа, стоячы на гэтай сцэне: „Хацеў бы я, каб гэтага фільма не было“. Я б аддаў гэтую ўзнагароду, каб Расія ніколі б не нападала на Украіну». 

Больш беларускіх падзей шукайце ў нашай АФІШЫ.

Калі сярод прапанаваных варыянтаў не знайшлося нічога па душы, раім выправіцца ў вандроўку па Беларусі. Скласці цікавы маршрут дапаможа наша рубрыка «Вандруем разам».

Каб не прапусціць нічога цікавага, раім падпісацца на адмысловы тэлеграм-бот «Будзьма разам!», які дапамагае падпісчыкам незалежна ад месца пражывання даведацца пра беларускія мерапрыемствы ў сваім горадзе, краіне і нават па ўсім свеце!

А па гэтай спасылцы можна знайсці афішу бясплатных мерапрыемстваў.