Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэз на 6-7 студзеня

Калі вы раптам яшчэ не вызначыліся, як цікава і з карысцю правесці выходныя, мы падкажам. Імпрэза «Прыйшла Каляда!» у Мінску, дзіцячы калядны баль у Мірскім замку, калядная сустрэча ў Гомелі, шчадроўкі ў Н’ю-Ёрку, Каляды з Маляванычам у Тбілісі, батлейка паводле жыцця і творчасці Уладзіслава Сыракомлі, Адама Міцкевіча і Альдоны ў Познані, майстар-класы, выставы, канцэрты — выбірайце падзеі ў сваім горадзе і на свой густ.


Беларусь

Мінск і Мінская вобласць

Мінск

Імпрэза «Прыйшла Каляда!» у Мінску

Afiša

У суботу, 6 студзеня, «Беларуская хатка», што на Рабкораўскай, запрашае на імпрэзу «Прыйшла Каляда!».

Фальклорны ансамбль «Млынок» рыхтуе для вас:

Віншаванні калядоўшчыкаў 

Абрад «Ваджэнне казы»

Калядныя гульні.


Майстар-клас «Зорка жаданняў» у Мінску (10+)

Afiša

У суботу, 6 студзеня, у Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў — файны калядны майстар-клас «Зорка жаданняў». 

На майстар-класе ўдзельнікі створаць з пражы і кардонных нарыхтовак арыгінальную зорку, якую можна дапоўніць фатаграфіяй, карцінкай або маленькай паштоўкай і ўпрыгожыць свой дом або выкарыстоўваць у якасці падарунка. 

А дапаможа ў стварэнні зорачкі дасведчаны мастак Руслан Сяргееў.

Гомель

Калядная сустрэча ў Гомелі

Afiša

6 студзеня, у філіяле Веткаўскага музея — калядная сустрэча. 

Раскажуць пра Раство Хрыстова, пра калядныя традыцыі, пакажуць батлеечны спектакль «Цар Ірад», а яшчэ прапануюць пашчадраваць! 

Будзе цікава і дзеткам, і дарослым, таму прыходзьце ўсёй сям’ёй. 

Мір

Дзіцячы калядны баль у Мірскім замку

Afiša

У суботу, 6 студзеня, у Мірскім замку — дзіцячы калядны баль.

Запрашаюць кавалераў і дам ад 6 да 12 гадоў.

Удзельнікі балю не толькі атрымаюць урокі прыдворнага этыкету, пакажуць сваё майстэрства ў старадаўніх танцах, атрымаюць асалоду ад гульняў і загадаюць жаданні.

А напрыканцы балю кожнага ўдзельніка чакае падарунак.

Германія

Берлін

Сямейныя Каляды са Святланай Бень у Берліне

Afiša

У нядзелю, 7 студзеня, беларусы Берліна святкуюць Каляды разам са Святланай Бень. Спадарыня Святлана прапануе павандраваць у часе і трапіць у чароўную калядную гісторыю «Дзверцы ў сэрца». 

Будзеце майстраваць ляльку-казу і саламянага павука, размалёўваць святочныя пернікі. І, канешне ж, калядаваць, спяваць і вадзіць карагоды. 

Грузія

Тбілісі

Каляды з Маляванычам у Тбілісі

Afiša

6 студзеня, беларускія калядоўшчыкі завітаюць у тбіліскі «Philosof Club» у Тбілісі, назычаць вам шчасця, багацця і дабрабыту на ўвесь год наперад. 

У праграме:

Калядкі з казой, мішкам і Маляванычам 

Беларускія песні, танцы і вольны мікрафон 

Смаколікі і напоі з адмысловага меню.


ЗША

Н'ю-Ёрк

Шчадроўкі ў Н’ю-Ёрку

Afiša

У суботу, 6 студзеня, беларусы Н’ю-Ёрка ладзяць Шчадроўкі. 

Былі часы, калі ў Беларусі хадзілі ад хаты да хаты калядаваць. Вадзілі з сабою казу ды мядзведзя, гучна спявалі песні, гулялі ды танчылі, частавалі адно аднаго прысмакамі.

То прыходзьце разам адзначыць вясёлыя святы, а таксама паказаць дзеткам прыгожыя і цікавыя традыцыі багатай беларускай культурнай спадчыны. 

Вас чакаюць традыцыйныя калядныя аладкі з прысмакамі, Шчадроўкі, гульні, конкурсы, танцы, падарункі дзеткам ды абрад Жаніцьба Цярэшкі. 

Калі можаце і жадаеце, прыносьце свае стравы да агульнага стала падзяліцца з калядоўшчыкамі ў шчодры вечар! 

Калі ласка, апранайцеся святочна ці з элементамі беларускага арнаменту. 

Канада

Таронта

Калядная ялінка ў Таронта

Afiša

7 студзеня, Згуртаванне Беларусаў Канады і гурт «Яваровы людзі» ладзіць калядную ялінку ў Таронта. 

Запрашаюць дзетак, падлеткаў, бацькоў, бабуляў і дзядуляў, усіх аматараў калядных святаў.

Польшча

Навагодняя імпрэза ў Лодзі

Afiša


6 студзеня, у Лодзі — імпрэза, прысвечаная калядным і навагоднім святам.

Пачніце год з вясёлага мерапрыемства ў коле аднадумцаў.

А 16-й пачнецца праграма для дзетак са святым Мікалаем і іншымі казачнымі героямі. 

А ў 18.00 для дарослых зайграе навагодні канцэрт Алесь Лютыч, лідар гурта B:N:. Будзе ўтульны салодкі стол, таму прыносцьштосьці смачнае пад гарбатку/каву. 


Познань

Батлейка паводле Уладзіслава Сыракомлі, Адама Міцкевіча і Альдоны ў Познані

Afiša

У нядзелю, 7 студзеня, у Познані ладзяць батлейку паводле жыцця і творчасці Уладзіслава Сыракомлі, Адама Міцкевіча і Альдоны, князёўны літоўскай і каралевы польскай «Litwini w Poznaniu».

Больш беларускіх падзей шукайце ў нашай Афішы.

Калі сярод прапанаваных варыянтаў не знайшлося нічога па душы, раім выправіцца ў вандроўку па Беларусі. Скласці цікавы маршрут дапаможа наша рубрыка «Вандруем разам».


Каб не прапусціць нічога цікавага, раім падпісацца на адмысловы тэлеграм-бот «Будзьма разам!», які дапамагае падпісчыкам незалежна ад месца пражывання даведацца пра беларускія мерапрыемствы ў сваім горадзе, краіне і нават па ўсім свеце!

А па гэтай спасылцы можна знайсці афішу бясплатных мерапрыемстваў.