Шчадроўкі ў Н’ю-Ёрку

06.01.2024 12:00 - 16:00 Ossining Boat & Canoe Club (1 Westerly Road) 20 даляраў


У суботу, 6 студзеня, беларусы Н’ю-Ёрка ладзяць Шчадроўкі.





 Дата: 6 студзеня

Час: 12.00 (час мясцовы)

Месца: Ossining Boat & Canoe Club, 1 Westerly Road, NY 


Былі часы, калі ў Беларусі хадзілі ад хаты да хаты калядаваць. Вадзілі з сабою казу ды мядзведзя, гучна спявалі песні, гулялі ды танчылі, частавалі адно аднаго прысмакамі.

 То прыходзьце разам адзначыць вясёлыя святы, а таксама паказаць дзеткам прыгожыя і цікавыя традыцыі багатай беларускай культурнай спадчыны. 

Вас чакаюць традыцыйныя калядныя аладкі з прысмакамі, Шчадроўкі, гульні, конкурсы, танцы, падарункі дзеткам ды абрад Жаніцьба Цярэшкі. 

Калі можаце і жадаеце, прыносьце свае стравы да агульнага стала падзяліцца з калядоўшчыкамі ў шчодры вечар! 

Калі ласка, апранайцеся святочна ці з элементамі беларускага арнаменту. 


Кошт уваходу дарослым і дзецям ад 14 гадоў — 20 даляраў


У выпадку моцнага снегу свята перанясуць на нядзелю, 7 студзеня.








Вам можа быць цікава

Выстава "Погляд скрозь час" у Гродне

19.02.2026 17:30 - 15.03.2026 19:00 КЦ "Фестывальны" (вул. Тэльмана, 4)

Беларускія кнігі на кніжным кірмашы ў Познані

13.03.2026 10:00 - 15.03.2026 19:00 кніжны кірмаш (Głogowska, 10)

Дзень Святога Патрыка ў Варшаве

13.03.2026 (19:00 - 20:30) GARAŻ artystyczny (ul. Wałbrzyska 11)

Вясновы канцэрт ансамбля "Класік-Авангард" у Мінску

29.03.2026 (12:00 - 14:00) палац культуры ветэранаў (вул. Янкі Купалы, 21)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ