Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт (ЕГУ) запрашае старшакласнікаў прыняць удзел у вясенніх Днях адкрытых дзвярэй, якія адбудуцца з 25 па 31 сакавіка ў Вільні.
Штогод ЕГУ запрашае беларускіх старшакласнікаў правесці вясеннія вакацыі з карысцю ў Вільні. Падчас вясенніх вакацый усе зацікаўленыя і матываваныя вучні старэйшых класаў беларускіх школаў, гімназіяў і ліцэяў, а таксама навучэнцы каледжаў змогуць бясплатна адчуць сапраўдную атмасферу навучання ў адпаведнасці з еўрапейскімі ўніверсітэцкімі традыцыямі. Пры рэгістрацыі да 5 лютага беларускія старшакласнікі атрымаюць бясплатную візавую падтрымку для ўдзела ў Днях адкрытых дзвярэй у ЕГУ.
Жадаеце даведацца аб вучобе ўва ЕГУ?
25 сакавіка (субота) у навучальным корпусе ЕГУ у Вільні абудзецца выстава бакалаўрскіх прагра ЕГУ і сустрэча з адміністрацыяй, падчас яе вы зможаце задаць пытанні выкладчыкам, адміністрацыі, студэнтам і выпускнікам. Мы імкнемся да забеспячэння індвідуальнага падыходу, таму кожны абітурыент атрымлівае максімальную ўвагу.
Жадаеце стаць студэнтам ЕГУ на цэлы тыдзень?
Скарыстайцеся ўнікальнай магчымасцю – з 27 па 31 сакавіка (на цэлы тыдзень) станьце студэнтам бакалаўрыята ЕГУ. Вы зможаце вольна наведваць лекцыі і семінары па абраных курсах, пабачыць як студэнты ЕГУ жывуць, вучацца і бавяць вольны час у Вільні, наведаць экскурсію па Старым горадзе Вільні ды прыняць удзел у адмысловай культурнай праграме.
Жадаеце датэрмінова здаць уступныя іспыты?
25 сакавіка абітурыенты змогуць здаць іспыт па замежнай мове, а 26 сакавіка – іспыты па эсэ і кампазіцыі (толькі для праграмы «Візуальны дызайн і медыя»). Рэзультатамі іспытаў вы зможаце скарыстацца пры паступленні ў ЕГУ у 2017 годзе.
Важна! Рэгістрацыя ўдзельнікаў адбываецца па спасылцы. Апошні дзень рэгістрацыі для тых, каму неабходна візавая падтрымка – 5 лютага (уключна), для тых, каму візавая падтрымка не патрэбна – 22 сакавіка (уключна).
Бясплатная адначасовая Шэнгенская віза прадстаўляецца толькі для абітурыентаў, якія з’яўляюцца на дадзены момант вучнямі школаў і каледжаў.
Для ўсіх астатніх удзельнікаў ЕГУ ажыццяўляе падтрымку ў форме паскоранай падачы заявы па атрыманні візы. У такім выпадку ўдзельнікам з Беларусі будзе неабходна самастойна аплаціць консульскі ўнёсак у памеры €60. Удзельнікам Дней адкрытых дзвярэй гэтаксама неабходна самастойна паклапоціцца аб выдатках на пражыванне і праезд.
Паводле арганізатараў