Падорым дзецям палітвязняў летнія вакацыі

Традыцыйная дзіцячая акцыя ладзіцца сёлета праектам «Хуткая гуманітарная дапамога», куды ўваходзяць Фонды BYSOL, By_Help, Краіна для Жыцця, Dissidentby i Асацыяцыя беларускага бізнесу за мяжой (ABBA). Гэта збор перад вакацыямі, накіраваны на тое, каб беларусы не пачуваліся пакінутымі.


Dzieci

Міжнародны дзень абароны дзяцей адзначаецца штогод 1 чэрвеня. Гэты дзень нагадвае пра неабходнасць падтрымання ўмоваў для шчаслівага і бяспечнага дзяцінства кожнага дзіця. Цягам вось ужо чатырох гадоў напярэдадні гэтага дня стартуе акцыя для дзяцей палітвязняў. Штораз мы нагадваем грамадскасці, з якімі выклікамі і цяжкасцямі сутыкаюцца сем’і палітвязняў з дзецьмі. У многіх сем’ях сродкаў хапае толькі на тое, каб закрыць базавыя патрэбы.

За ўсю гісторыю дзіцячых акцый на сайце Фонда BYSOL было падтрымана больша за 1600 заявак.

Вось якія водгукі пакідалі ўдзельнікі папярэдніх акцый:

«Дети — это наше будущее! Чтобы они не озлобились на весь мир и не думали, будто кругом только чернота, ребята должны тянутся к Добру и Правде. Но для этого мы, взрослые, должны показать детям это Добро и Правду!»

«Спасибо большое всем, кто поддерживает политзаключенных и их семьи, в особенности деток политзаключенных. Ведь для малышей самое дорогое в этом возрасте это эмоции и они их несут потом через всю жизнь. Благодаря вашей небольшой помощи, моя доченька была на выпускном в саду в самом красивом платье принцессы и она смогла съездить с группой из сада в увлекательное путешествие».

«Мы бы хотели всех поблагодарить за помощь. Ведь только благодаря поддержке таких светлых, неравнодушных людей мы можем лишний раз порадовать своих деток подарочками. Напомнить им, что мы не одни, хоть и далеко от дома».

Па выніках акцыі на кожнае дзіця да 16 гадоў будзе выплачаная дапамога ў памеры 100 еўра. Заяўкі будуць прымацца па 19 траўня ўключна. Каб атрымаць дапамогу трэба запоўніць форму.

паводле прэс-рэліза