Калі вы раптам яшчэ не вызначыліся, як цікава адсвяткаваць Каляды, мы падкажам. Калядныя сустрэчы ды майстар-класы, святочныя экскурсіі ды батлейкі, калядныя спектаклі і кірмашы, канцэрты беларускіх музыкаў — выбірайце мерапрыемствы ў сваім горадзе і на свой густ!
Беларусь
Мінск
Майстар-клас «Навагоднія лялькі на традыцыйнай аснове» ў Мінску

Дата: 20 снежня
Час: 12:00 — 14:00 (час мясцовы)
Месца: Лошыцкі маёнтак (Лошыцкі парк), Мінск
У суботу, 20 снежня, у Лошыцкім маёнтку ў межах выставы «Святкі-калядкі. Традыцыйныя беларускія навагоднія лялькі» ладзяць майстар-клас «Навагоднія лялькі на традыцыйнай аснове».
Вядоўца — кандыдатка мастацтвазнаўства Таццяна Трушына.
Драўляная дранка — гэта лялька? Так!
Вы даведаецеся пра такія народныя лялькі і створыце аўтарскіх Дзеда Мароза і Снягуркі, захоўваючы традыцыі.
Удзел — па квітку ў прысядзібны флігель. Запісвайцеся па тэлефоне +375173961886 ці праз электронную пошту loshytsa@minskmuseum.by.
Імпрэза «Прыйшла Каляда!» у Мінску
Дата: 22 снежня
Час: 14:00 — 16:00 (час мясцовы)
Месца: Музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5), Мінск
22 снежня, у панядзелак, у музеі Якуба Коласа адбудзецца імпрэза «Прыйшла Каляда!».
Калядоўшчыкі штогод апранаюцца ў яркія касцюмы, часта ўпрыгожваючыся маскамі. Яны ходзяць па дамах, спяваюць калядкі — песні, якія расказваюць пра зіму, Каляды і пра добрыя справы.
Прыходзячы ў хату, калядоўшчыкі не толькі весяляць гаспадароў, але і прыносяць з сабой поспех і дабрабыт. Гаспадары частуюць іх прысмакамі, пірагамі і іншымі пачастункамі, а часам і дораць невялікія падарункі.
З дапамогай фальклорнага ансамбля «Млынок» дзеці пазнаёмяцца з традыцыйнымі віншаваннямі калядоўшчыкаў, абрадам «Ваджэнне казы », прымуць удзел у калядных гульнях.
Квіткі — 10 рублёў. Запісвайцеся па тэлефоне (029) 284-17-02
Зімовы баль у Лошыцкай сядзібе ў Мінску
Дата: 25 снежня
Час: 16:00 — 20:00 (час мясцовы)
Месца: Лошыцкі маёнтак (Лошыцкі парк), Мінск
25 снежня, у чацвер, у Лошыцкім маёнтку ладзяць зімовы баль.
Да ўдзелу запрашаюцца толькі пары: дама і кавалер.
Дрэс-код: касцюм-тройка, фрак, смокінг (кавалеры), сукенка ў падлогу (дамы).
Карта балю:
Музычная праграма «У гасцях у казкі» з удзелам лаўрэткі міжнародных конкурсаў Ірыны Лой (сапрана).
Кошт удзелу ў балі — 50 рублёў. Запісвайцеся па тэлефоне +375173961886 ці праз электронную пошту loshytsa@minskmuseum.by.
Кінаканцэрт Івана Кірчука «Калядныя ігрышча» ў Мінску (12+)

Дата: 31 снежня
Час: 18:30 — 19:30 (час мясцовы)
Месца: Кінатэатр «Піянер» (ул. Энгельса, 20), Мінск
31 снежня, у сераду, у кінатэатры «Піянер» адбудзецца кінаканцэрт Івана Кірчука «Калядныя ігрышча».
У праграме літаральна:
— ігра на народных музычных інструментах;
— вакальнае выкананне песень;
— паказ неігравых фільмаў пра музычную народную творчасць, пра песенныя традыцыі Беларусі.
Цудоўная магчымасць праводзіць стары год у кампаніі спадара Івана па добрых калядных традыцыях.
Квіткі коштам 50 рублёў можна набыць па спасылцы.
Майстар-клас «Зімовае чараўніцтва свечкі» ў Гомелі (12+)
Дата: 20 снежня
Час: 14:00 — 15:30 (час мясцовы)
Месца: Філіял Веткаўскага музея (плошча Леніна, 4а), Гомель
У суботу, 20 снежня, філіял Веткаўскага музея ў Гомелі запрашае на майстар-клас па вырабе калядных свечак з гатовай васковай вашчыны.
Кошт — 10 рублёў. Усе матэрыялы дадуць.
Запісвайцеся на майстар-клас па нумары +375(232)509698 альбо у дырэкт музея.
Майстар-клас па вырабе агністага каня ў Гомелі (12+)
Дата: 20 снежня
Час: 12:00 — 14:00 (час мясцовы)
Месца: Філіял Веткаўскага музея (плошча Леніна, 4а), Гомель
Вы ж ведаеце, што новы 2026 год пройдзе над знакам Чырвонага агністага каня?
То кожны зробіць сабе сімвал надыходзячага года. А каб надаць агністаму каню беларускага каларыту, прапануюць зрабіць яго з ільняных нітак.
Кошт — 10 рублёў. Усе матэрыялы дадуць.
Запісвайцеся на майстар-клас па нумары +375(232)509698 альбо у дырэкт музея.
Музейная батлейка «Раство Хрыстова» ў Гродне

Дата: 25 снежня
Час: 17:30 — 18:30 (час мясцовы)
Месца: Новы Замак (вул. Замкавая, 22), Гродна
25 снежня ў Новым замку ладзяць паказы музейнай батлейкі «Раство Хрыстова».
Пасля батлейкі вы зможаце наведаць экспазіцыю Новага замка.
Квіткі — 3 рублі, а дашкольнікам уваход вольны.
Дата: 26 снежня
Час: 11:30 — 14:30 (час мясцовы)
Месца: музей гісторыі рэлігіі (вул. Замкавая, 16), Гродна
26 снежня, у пятніцу, а таксама ў суботу, трэцяга студзеня, музей гісторыі рэлігіі ладзіць калядны шпацыр «Віфлеемскі цуд на вулачках Гародні».
Вас чакае:
— Экскурсія ў Музеі гісторыі рэлігіі, падчас якой вы пазнаёміцеся з гісторыяй і традыцыямі свята Божага Нараджэння;
— прагулка па святочным Гродне;
— наведванне каталіцкіх і праваслаўных храмаў. Вы зможаце ўбачыць самую старую батлейку ў Беларусі!
— майстар-клас па стварэнні каляднай зоркі;
— дэгустацыя дэсерту ў рэстаране;
— святочная праграма ў Лютэранскай царквы Святога Іаана.
Працягласць праграмы — прыблізна 5 гадзін.
Кошт — 65 рублёў. Па запіс і даведкі звяртайцеся ў дырэкт музейнага інстаграма.
Дзіцячы калядны баль у Мірскім замку
Дата: 6 студзеня
Час: 12:00 — 17:00 (час мясцовы)
Месца: Мірскі замак (вул. Чырвонаармейская, 2)
6 студзеня ў Мірскім замку — традыцыйны дзіцячы калядны баль.
Запрашаюць кавалераў і дам ад 6 да 12 гадоў.
Удзельнікі балю не толькі атрымаюць урокі прыдворнага этыкету, пакажуць сваё майстэрства ў старадаўніх танцах, атрымаюць асалоду ад гульняў і загадаюць жаданні.
Разам з казачнымі персанажамі дзеці выправяцца ў падарожжа ў свет танцаў, гульняў і загадак паводле казкі «Шчаўкунок».
Вытанчаныя бальныя паўзы змяняюцца вясёлымі конкурсамі і гульнямі, а класічныя менуэты і паланэзы спецыяльна адаптаваны для дзяцей — лёгка, весела і зусім не нудна.
А напрыканцы балю кожнага ўдзельніка чакае падарунак.
Квіткі коштам 50 рублёў можна набыць у касе замка ці па спасылцы. Квіток прадугледжвае наведванне балю і музея дзіцём. Даросламу для наведвання імпрэзы і азнаямлення з экспазіцыяй трэба будзе набыць квіток у музей.
Даведкі па тэлефоне 8 (01596) 36290.

Дата: 10 студзеня
Час: 19:00 — 22:00 (час мясцовы)
Месца: Мірскі замак (вул. Чырвонаармейская, 2)
10 студзеня, у суботу, у Мірскім замку — традыцыйны Калядны баль.
Таямнічыя маскі і сілуэты, вытанчаныя ўборы і жывая музыка — дазвольце сабе крышачку заблукаць у XVIII стагоддзі!
Вас чакаюць танцавальныя майстар-класы, сюрпрызы і фуршэт.
Дрэскод: для паноў — строгі гарнітур, для паненак — сукенка (пажадана ў стылі XVIII стагоддзі) і абутак без абцасаў. Просяць дапоўніць вобраз маскай.
Квіткі коштам 200 рублёў можна набыць у касе замка.
Замаўляйце па нумары 8 (01596) 36290.
Літва
Вільня
Батлейка «Мышыныя Каляды» ў Вільні

Месца: «Кропка» (Savičiaus g. 6)
У нядзелю, 21 снежня, у краме «Кропка» граюць дзіцячы-спектакль-батлейку «Мышыныя Каляды».
Запрашаюць у свет цудаў, дзе на гарышчы маленькія мышаняты зладзілі сапраўдныя Мышыныя каляды — вялікую, шумную і вельмі вясёлую забаву на старадаўні лад.
Дата: 23 снежня
Час: 18:30 — 20:00 (час мясцовы)
Месца: «Кропка» (Savičiaus g. 6), Вільня
23 снежня ў краме «Кропка» ладзяць калядныя спеўкі.
Тут гавораць пра традыцыі беларускіх Калядаў і вучацца, як можна адсвяткаваць Каляды ў гарадской прасторы.
А таксама шмат вучаць і спяваюць беларускіх калядных песень. А там і выправяцца разам калядаваць у Вільні!
Вядоўца — Святлана Чакушка, этнаспявачка, лідарка гурта традыцыйных спеваў «Беларускі цуд», выкладчыца традыцыйнага спеву.
Працягласць аднаго занятку — 90 хвілін.
Кошт: 1 занятак — 15 еўра. Запісвайцеся праз тэлеграм @folk_signing.
ЗША
Сакрамэнта
Калядная батлейка ад Маляваныча у Сакрамэнта

Дата: 21 снежня
Час: 16:00 — 17:00 (час мясцовы)
Месца: 1101 Creekside Ridge Dr suite 290, Сакрамэнта.
У нядзелю, 21 снежня, у Сакрамэнта завітвае з каляднай батлейкай акцёр Алесь Ждановіч, ён жа Маляваныч.
Збіраюцца разам ўсёй грамадой, хто на лісапедзе, хто на лыжах, хто проста ўскач па лужынам, ці сумётам ... у тое месца, дзе нас не дагоняць!
Ні злоба, ні цёмная зайздрасць, ні пустыя клопаты! У светлае, вясёлае ДЗЯЦІНСТВА!
Вас чакае:
— Гісторыя беларускай батлейкі
— Казкі, вершы, гульні, забавы для дзяцей
— Рэканструкцыя старажытнага батлеечнага спектакля «Салдат і чорт»
— Тэатр ценяў
Дэталі і рэгістрацыю пільнуйце ў профілі «Free Belarus SF».
Польшча
Варшава
Калякалядны Вольскі ў Варшаве
20 снежня Лявон Вольскі і Павел Трыпуць граюць у Варшаве калядны акустычны канцэрт.
Дуэт з дзвюх гітар і адмысловы калядны рэпертуар падораць святочны настрой.
У кошт квітка ўваходзіць прывітальны напой.
Квіткі коштам ад 75 злотых бярыце па спасылцы.

Дата: 29 снежня
Час: 20:00 — 21:00 (час мясцовы)
Месца: Kościół św. Aleksandra (plac Trzech Krzyży), Варшава
29 снежня, у панядзелак, коцікі вашых сардэчак NAVIBAND граюць утульны калядны канцэрт у варшаўскім касцёле.
Квіткі коштам ад 129 злотых можна набыць па спасылцы.
Дата: 20 снежня
Час: 19:00 — 21:00 (час мясцовы)
Месца: Барак Культуры (al. Marcinkowskiego 21), Познань
У суботу, 20 снежня, Познанскі Спеўны Сход запрашае ўсіх і кожнага ў гасцінны дворык Барака Культуры сустракаць Каляду.
Парадуюць нечаканымі героямі, прыгожымі спевамі, гульнямі ды варажбой на будучы год.
Як Каляду сустрэнеш, такі і год станецца! То цягніце для калядоўшчыкаў мандарынак, шакаладу, сала ды ўсяго, чым багатыя!
Уваход вольны, пачастункі вітаюцца!

Дата: 19 снежня
Час: 19:00 — 20:00 (час мясцовы)
Месца: Мара-хаб (ul. Jacka Malczewskiego 21), Сопат
19 снежня ў «Мара-хабе» адбудзецца калядны вечар са Змітром Вайцюшкевічам.
Вас чакае:
— прэм’ера новай песні на верш Уладзіміра Някляева
— любімыя калядныя кампазіцыі
— найлепшыя песні на вершы беларускіх паэтаў, што ўжо сталі нашай класікай
Прыходзьце — будзе прыгожа, шчыра і па-беларуску.
Уваход — 60 злотых, дзецям да 16 гадоў — 10 злотых.
Каб не прапусціць нічога цікавага, раім падпісацца на адмысловы тэлеграм-бот «Будзьма разам!», які дапамагае падпісчыкам незалежна ад месца пражывання даведацца пра беларускія мерапрыемствы ў сваім горадзе, краіне і нават па ўсім свеце!
А па гэтай спасылцы можна знайсці афішу бясплатных мерапрыемстваў.