• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
07.10.2021 | Кіно

«Пахаваць стралу», каб жыла вёска

«Як пушчу стралу ды па ўсём сялу...» — гучыць у беларускіх вёсках, калі ладзіцца абрад «Пахаванне стралы». Менавіта гэтая песня стала лейтматывам новага дакументальнага фільма рэжысёра Галіны Адамовіч «Страла», прэм’ерны паказ якога адбудзецца 7 кастрычніка ў мінскім кінатэатры «Піянер», піша «Культура і мастацтва». Вёска Стаўбун Веткаўскага раёна Гомельскай вобласці — адно з нямногіх месцаў на зямлі, дзе абрад захаваўся: штогод на саракавы дзень пасля Вялікадня вясковыя жанчыны на чале з самымі старэйшымі збіраюцца і ідуць у поле «хаваць стралу» — гэтак жа, як стагоддзямі рабілі іх продкі. Ідуць і спяваюць. І ўсё ж кіно не пра абрад і яго ўнікальнасць, а пра ўнікальнасць гэтых беларускіх жанчын, якія, паводле слоў рэжысёра, як тыя карыятыды — трымаюць свет.


79.jpg

Назва «Страла» для 52-хвіліннай стужкі з’явілася ўжо на позніх этапах працы, а спачатку Галіна Адамовіч думала назваць фільм «Удовы». Так, усе тры гераіні пахавалі сваіх мужоў, усе тры іх кахалі і шкадавалі: увогуле, каханне — адна з галоўных тэм стужкі. З кароткай анатацыі да фільма, са згадкі пра абрад «Пахаванне стралы», які ўжо ўнесены ў Спіс нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей Беларусі, можна настроіцца на прагляд своеасаблівага этнаграфічнага кіно і знаёмства са старажытнай традыцыяй, што ідзе, паводле меркаванняў навукоўцаў, яшчэ з паганскіх часоў. Але падобныя чаканні будуць падманутыя — жыццё вялікшае за абрад. Рэжысёра Галіну Адамовіч цікавяць менавіта людзі:

— Я не этнограф, мне больш хацелася даведацца пра тое, хто гэтыя жанчыны, чаму яны гэта робяць, як яны жывуць? А яны насамрэч жывуць у традыцыі і ў вельмі акрэсленай сістэме каардынат: дакладна ведаюць, што такое добра, а што такое блага, што сорамна, а што не. Гэта і незвычайна, і выклікае павагу — яны быццам не з ХХІ стагоддзя.

80.jpg

У абрадзе «Пахаванне стралы» ўдзельнічаюць толькі жанчыны — у вызначаны дзень уся жаночая частка вёскі Стаўбун у стракатай вопратцы і з яркімі пацеркамі збіраецца на цэнтральнай вуліцы і дружна рушыць у поле, каб «пахаваць стралу» і адвесці, такім чынам, усе нягоды ад родных мясцін. Як і паўсюдна, і ў Стаўбуне традыцыя трымаецца найперш на самых дарослых жанчынах: менавіта яны яе захавалі ў неспрыяльныя часы, менавіта яны — нават калі больш нікога не было — хадзілі і адводзілі бяду ад вёскі. Апошнімі гадамі на хвалі цікавасці да народных традыцый на свята пачала прыязджаць моладзь, студэнты, фатографы, прэса — і абрад ажыў.

Дзве гераіні фільма «Страла» — Ганна (ці Галіна, як яе ведаюць у вёсцы) Ільінічна Чуяшова і Ульяна Іванаўна Аніськова — менавіта з такіх захавальніц, ім абедзвюм за 80 гадоў. І яны — салісткі фальклорна-этнаграфічнага калектыву «Стаўбунскія вячоркі» пры мясцвовым сельскім Доме культуры, гэтак жа як і трэцяя, маладзейшая гераня — Валянціна Пятроўна Марцян, якая цяпер хоць і жыве ў Гомелі, але актыўна выступае са «Стаўбунскімі вячоркамі». А кіруе калектывам Святлана Іванаўна Парашчанка, і кіруе ўжо амаль 40 гадоў — яе таксама можна ўбачыць на экране. За 50 з нечым хвілін экраннага часу прагучыць нямала песень — і «стрэльных» з абраду, і іншых. І гэтыя спевы — асаблівая каштоўнасць фільма, бо тыя, хто спяваюць, — людзі з вялікім прыродным талентам. 

Праўда, і «Калінку» глядач пачуе, і прыпеўкі, і нават нешта з творчасці Надзеі Кадышавай — паўтаруся, кіно не пра абрад, а пра жыццё людзей. Магу прадказаць, што пры агульнай невялікай папулярнасці дакументальнага кіно, фільм «Страла» з цікавасцю і эмоцыямі маглі б паглядзець многія. І кожны, мабыць, убачыць і заўважыць нешта сваё — краявіды з абрадам, непаўторную манеру спеваў, няпростае жыццё вельмі немаладых жанчын, моцныя яскравыя жаночыя твары і амаль незаўважныя мужчынскія, задумаецца на тэму вёскі і алкаголю, уплыву расійскіх звычаяў, рускай мовы на фоне беларускіх спеваў... Стужка дае шмат тэм для абмеркавання. Я бачыла найперш неверагодных вясковых бабулек, якіх яшчэ нямала і па ўсёй Беларусі: трывалых і жыццялюбных, нязломных і працавітых да апошніх дзён жыцця, гарэзлівых і артыстычных, гаротных у сваім няпростым лёсе і небагатым жыцці, але ж і шчаслівых унутранай «правільнай» сутнасцю. Па трапнай заўвазе рэжысёра Галіны Адамовіч: «Гэта нармальныя, адкрытыя ўсяму свету людзі з надзіва моцнай і здаровай псіхікай. У стасунках з такімі людзьмі ты напаўняешся энергіяй і здаравееш сам». Рэжысёр, канешне, згадвае сваю папярэднюю гучную стужку з ліку тых, што трапілі на экраны і адзначыліся на фестывалях, «Добрых дзяўчынак не б’юць» пра ахвяр хатняга гвалту — там здароўя было мала. І тады ж Галіна Адамовіч сказала, што наступны яе фільм будзе светлым і радасным.

82.jpg

Так яно і выглядала на пачатку: «Я ўвогуле баялася, што ўвесь фільм мы будзем толькі піць і спяваць, бо заўсёды было застолле і заўсёды была песня, — гаворыць рэжысёр. — Але пад час мантажу я вельмі многа плакала, у мяне проста душа выварочвалася, так мне ўсяго была шкада — і гэтага жаночага, і проста чалавечага». У кожнай гераіні — свая гісторыя, і гісторыя любві ў тым ліку. І пра гэта яны таксама раскажуць з экрана, не баючыся шчырых слоў. Ульяну Аніськову муж, напрыклад, не пускаў спяваць песні. Пайшла ў калектыў яна, ужо добра пагараваўшы па памерлым мужу. І вось так здарылася — да 70 гадоў пражыла ў вёсцы, ніколі нікуды не выязджаючы, працавала ў мясцовым дзіцячым садку, а з ансамблем — і ў Санкт-Пецярбург ездзіла выступаць, і ў Вільнюс, і шмат куды яшчэ. Бо ўвогуле «Стаўбунскія вячоркі» — гурт з багатай і слаўнай гісторыяй, які многа выступае. Пра яго нават кнігу выдалі — «Цень стралы». Канешне, ёсць асаблівая ўвага да гурта і з боку знакамітага Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф. Р. Шклярава — у фільме мы ўбачым яго дырэктара Пятра Цалко, які з захапленнем будзе расказваць пра гераінь. Вёска Стаўбун, як гавораць, была заснаваная яшчэ ў XVIII стагоддзі, таму і традыцыі ў ёй такія моцныя. Зараз у Стаўбуне жыве больш за тысячу чалавек — вялікая вёска: у нашым часе яна найбольш знакамітая якраз абрадам «Пахаванне стралы» і ансамблем «Стаўбунскія вячоркі».

Здымкі ішлі тры гады — на такі працяглы тэрмін у немалой ступені паўплывала і пандэмія. Сам абрад «Страла» планавалася зняць яшчэ летась, але тады да апошняга моманту было незразумела, ці ён адбудзецца — дзеці забаранілі бабулькам ісці, баючыся заразы. І ўсё ж яны выйшлі, няхай побач з імі год таму было вельмі мала людзей. І «Пахаванне стралы», і Радуніцу здымалі ўжо сёлета, работа над карцінай скончана вось толькі-толькі: яе яшчэ не бачылі ні гледачы, ні самі гераіні.

Прэм’ера для рэжысёра Галіны Адамовіч — падзея значная, бо шэраг работ, над якімі яна працавала ў апошнія гады, на экраны так і не выйшлі. А з гэтымі стаўбунскімі спявачкамі яна пражыла ўжо шмат часу і практычна параднілася. Яна ж іх знайшла яшчэ раней, калі дапамагала французскім кінематаграфістам з пошукам гераінь для вялікага міжнароднага праекта «Woman» — французы прасілі знайсці як мага больш «аўтэнтычных» персанажаў. А пазадаваўшы свае стандартныя пытанні, яны так натхніліся, што ў адзін голас пачалі казаць: «Пра гэтых жанчын трэба здымаць асобнае кіно!» Галіна Адамовіч тады падумала: «А чаго гэта вы будзеце здымаць? Я ж раней здыму!»

— Гэтыя жанчыны — моцныя і добрыя. Яны цябе і напояць, і накормяць, і запомняць імёны ўсёй здымачнай групы, і абсалютна бескарысліва падораць табе свой час, сваю песню і сваю радасць без усялякіх скаргаў. Яны ўсё перажывуць і ўсё выцягнуць — і дзяцей, і мужоў, і бульбу, і халодную зіму...

Прэм’ера новай дакументальнай стужкі «Страла», знятай на кінастудыі «Беларусьфільм» рэжысёрам Галінай Адамовіч, адбудзецца 7 кастрычніка ў мінскім кінатэатры «Піянер», там жа пройдзе і творчая сустрэча са здымачнай групай фільма. Паказ прымеркаваны да Дня пажылых людзей і да Дня маці.

«Культура і мастацтва»

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Сёння раніцай пасля вобшуку дома затрымалі спявачку Аляксандру Захарык

34-гадовай дзяўчыне інкрымінуюць арт. 342 КК (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі...

valiancina_shauchenka
Грамадства

«У 73 гады паехала сакараць Берлін». Як баба Каця зрабіла вёску вядомай на ўвесь свет

Гэтая гісторыя не пра тое, як чалавек доўга і мэтанакіравана ішоў да сваёй мэты — стаць знакамітым. Яна аб іншым....

valiancina_shauchenka
Грамадства Літаратура

«Дамавікамерон» Адама Глобуса цяпер можна паслухаць

У аўдыёфармаце выйшла кніга Адама Глобуса «Дамавікамерон» на kamunikat.org. Зборнік кароткіх гісторый Адама...

valiancina_shauchenka
Грамадства Літаратура

«Добры доктар Будзь-Здароў». Выйшла знакамітая казка Карнея Чукоўскага ў перакладзе Андрэя Скурко

Рэдактар Андрэй Скурко пераклаў знакамітую казку Карнея Чукоўскага, знаходзячыся ў зняволенні. Пра гэта напісала...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Сёння раніцай пасля вобшуку дома затрымалі спявачку Аляксандру Захарык
    Грамадства
    «У 73 гады паехала сакараць Берлін». Як баба Каця зрабіла вёску вядомай на ўвесь свет
    Грамадства Літаратура
    «Дамавікамерон» Адама Глобуса цяпер можна паслухаць
    Грамадства Літаратура
    «Добры доктар Будзь-Здароў». Выйшла знакамітая казка Карнея Чукоўскага ў перакладзе Андрэя Скурко
    Культура
    «Біша бо іх із града крэпка». Абліччы Анастасіі Слуцкай
    Грамадства
    «Партрэт з памяці»: Віслава Шымборска ў вершах і беларускіх перакладах. «Прастора польскай культуры» запрашае на анлайн-вечарыну
    Грамадства Адукацыя
    «80% настаўнікаў былі ў жудасным стане». Эксперт — аб тым, што цяпер адбываецца са школьнай адукацыяй у Беларусі і што з ёй не так
    Культура
    Сплаў авангардызму і мадэрнізму
    Грамадства
    Рэшткі былой сядзібы ў Ручыцы, што на Вілейшчыне, унеслі ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей
    Грамадства
    Памёр паэт Дзмітро Паўлычка
    Грамадства Кіно Асоба
    «У кожным фільме ёсць частка мяне». Факты з жыцця і фільмаграфія Міхаіла Пташука
    Грамадства Каляндар
    Каляндар з 30 студзеня па 5 лютага. Што святкуем? Па чым сумуем?
    Вандруем разам
    Мілыя сцежкі ў парку Рэпіхава
    Грамадства Літаратура
    «Мне важна, каб верш нагадваў фрыджазавае сола»: паэт і музыка Віктар Сямашка — пра сваю новую кнігу і беларускі авангард
    Грамадства
    Экскурсаводы Іван Сацукевіч і Алесь Варыкіш выйшлі на свабоду

Афіша

  • 01.02

    Спектакль у авангардным тэатры Komuna Warszawa ў пастаноўцы Паліны Дабравольскай

  • 30.01 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 30.01 — 05.02Выстава Наталлі Разуменка ў Мінску
  • 30.01 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 30.01 — 26.02Выстава айца Сяргея Сурыновіча «Птушыны вянок» ў Віцебску
  • 30.01 — 27.02Зімовая выстава ў Мінску
  • 30.01 — 26.02«Самародак з Рагачова». Выстава Анатоля Каплана ў Гомелі
  • 30.01 — 28.02Выстава выцінанкі «Зімовыя цуды» ў Маладзечне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Лідар «Океана Ельзи» Святаслаў Вакарчук пракаментаваў прысуд за сваю песню ў Мінску
    • Мікалай Пачкаеў: «Беларуская лацінка далёкая ад польскай, а гістарычнай сувязі сучаснага кірылічнага алфавіту з тэкстамі старабеларускай мовы няма»
    • Гурт NaviBand выпусціў новы сінгл з украінскай спявачкай Tayanna. Паслухайце, як нашы мовы гучаць разам
    • «Нікому няма справы, ці беларусы — нашчадкі паўстанцаў-1863, Каліноўскага, ВКЛ, Вітаўта, Астрожскага»
    • «Цяпер у мяне ёсць месца, дзе я магу быць шчырай і не думаць пра тое, каб выжыць»: актрыса Святлана Зелянкоўская адкрыла ў Варшаве тэатр-студыю
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип