• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
25.09.2020 | Замежжа Адукацыя

«З задавальненнем пакінем беларускіх студэнтаў у нас». Польшча адказала Лукашэнку

Міністэрства навукі і вышэйшай адукацыі Польшчы гатова пакінуць у сябе выпускнікоў з Беларусі, калі яны сутыкнуцца з цяжкасцямі пры пацвярджэнні сваіх дыпломаў на радзіме.


3971d897_de59_481a_b015_00272c1c3093_cx0_cy34_cw0_w1597_n_r1_st.jpg
Акцыя салідарнасці беларускіх студэнтаў у Варшаве

Сёння тэлеграм-канал ТАСС перадаў словы Лукашэнкі пра тое, як ён адкажа на заходнія санкцыі. У прыватнасці, скарыстаўшыся другой хваляй захворвання каронавірусам, Лукуашэнка паабяцаў увесці двухтыднёвы каранцін для тых, хто прыязджае з Захаду. А таксама ён заявіў, што студэнты з Беларусі, якія атрымалі адукацыю за мяжой, будуць павінны пацвярджаць свае дыпломы ў Беларусі.

«Са здзіўленнем прачыталі заяву спадара Лукашэнкі. Ён, мабыць, не ведае, што польскія ўніверсітэты даюць сваім выпускнікам вельмі якасную адукацыю, якая катыруецца ва ўсім свеце. Доказам гэтаму той факт, што дыпломы польскіх ВНУ прызнаюцца ў ЗША і краінах Еўрасаюза. Прычым, гаворка пра такія складаныя спецыяльнасці як медыцына, эканоміка, інфарматыка», — цытуе РИА Новости прадстаўніка міністэрства.

Па словах суразмоўцы агенцтва, калі заявы Лукашэнкі набудуць заканадаўчую сілу, беларускія выпускнікі польскіх ВНУ самі не захочуць вяртацца на радзіму. А Польшча ад гэтага толькі выйграе.

«Мы з задавальненнем іх тут пакінем, бо толькі выйграем, атрымаўшы адукаваных спецыялістаў. Некалькі гадоў правучыўшыся ў нашай краіне, яны ўжо добра валодаюць польскай мовай, інтэграваліся ў грамадства, большасць пачынаюць працаваць яшчэ падчас студэнцтва», — адзначыў супрацоўнік ведамства.

Агульная колькасць беларускіх студэнтаў у Польшчы выключна расце. У 2012 годзе ў ВНУ гэтай краіны навучалася 2344 чалавек, у 2013-м — 3220, у 2014-м — 3955, у 2015-м — 4555, у 2016-м — 5023, у 2017-м — 5980, у 2018-м — 7485. З улікам таго, што польскі ўрад ухваліў дадатковыя квоты на прыём навучэнцаў з Беларусі, сёлета статыстыка можа быць яшчэ большай.

Новы Час

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Новыя элементы ў спісе нематэрыяльнай спадчыны

На пасяджэнні Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры...

valiancina_shauchenka
Грамадства Літаратура

Новыя кнігі Уладзіміра Арлова да 105-х угодкаў БНР выдаў Kamunikat.org

«Вясну пачынаем дзьвюма новымі кнігамі Уладзіміра Арлова! «Айчына. Ад Агінскага да Багушэвіча» — гэта працяг вядомай...

valiancina_shauchenka
Грамадства «Музыка»

«Kalychanka». Новая песня ад Лявона Вольскага

«Лірычная песьня пра тое, як нялёгка і як пачэсна быць Беларусам у гэты складаны, шчымлівы і балючы час», —...

valiancina_shauchenka
Грамадства Літаратура

Адкуль мы ўзяліся: 7 кніг пра нашу гісторыю

Быць беларусам — не быць скотам, гэта ведае ўжо, здаецца, кожны. Аднак у далейшай дыскусіі наконт паходжання і нацыянальнага...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Новыя элементы ў спісе нематэрыяльнай спадчыны
    Грамадства Літаратура
    Новыя кнігі Уладзіміра Арлова да 105-х угодкаў БНР выдаў Kamunikat.org
    Грамадства «Музыка»
    «Kalychanka». Новая песня ад Лявона Вольскага
    Грамадства Літаратура
    Адкуль мы ўзяліся: 7 кніг пра нашу гісторыю
    Грамадства
    У Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі выяўлены метрычны запіс пра смерць Антаніны Ракасоўскай — маці Маршала Савецкага Саюза Канстанціна Ракасоўскага
    Гісторыя
    Пра што пісалі ў дзённіках беларускія рэвалюцыянеркі?
    Гісторыя
    Міты Другой Сусьветнай вайны. Да дня спаленьня Хатыні
    Культура
    «Сказаць, што я ў роспачы, гэта нічога не сказаць. Быццам бы жыццё абарвалося» Маргарыта Ляўчук мае праблемы з голасам
    Грамадства Літаратура
    Беларусы Швецыі падрыхтавалі аўдыяварыянт кнігі «Цудоўнае падарожжа Пыхыча й Шустрыка па Беларусі і яе гісторыі»
    Замежжа
    У Беластоку адкрылася фотавыстава святкаванняў Дня Волі ў розныя гады
    Грамадства Кіно
    Мінкульт адмяніў правядзенне кінафестывалю «Нефільтраванае кіно»
    Краіна
    Вуліца «БНР» замест 60 год СССР, Езавітаўскія чытанні замест Паскевіцкіх і шыльда Язэпу Няцецкаму замест Леніна на вакзале
    Культура
    Аўтарскія дыванкі і прыгожыя габелены прадставяць майстры народных рамёстваў на выставах у Віцебску
    Грамадства
    Святлане Алексіевіч заблакавалі банкаўскі рахунак у Германіі
    Кіно
    Што вядома пра серыял пра Уладзіміра Мулявіна «За паўгадзіны да вясны», трэйлер якога з’явіўся ў сеціве?

Афіша

  • 23.03

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Прэзентацыя трэцяга тома трылогіі «Галасы Беларусі» ў Вільні

  • 23.03 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 23.03 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 23.03 — 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску
  • 23.03 — 31.03«У краіне мар». Выстава, прысвечаная Канстанцыі Буйло, у Мінску
  • 23.03 — 26.03«Штучны інтэлект: мастак ці машына?»: выстава ў Мінску
  • 23.03 — 26.03Выстава «Джаз! Каты! Вясна!» у Мінску
  • 23.03 — 26.03Выстава «Веснавыя святы, абрады і звычаі беларусаў» у Гродне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • У мастачкі Нікі Сандрас здарылася кровазліццё ў мозг. Ёй патрэбна дапамога
    • Абламейка: «У беларусаў па вялікім рахунку няма сяброў на гістарычным полі»
    • Ведаеце, на якой мове насамрэч размаўлялі ў Беларусі ў канцы 18 стагоддзя?
    • Ва Украіне з’явіўся сайт пра тое, чаму ў Беларусі ўсё так і беларусы такія
    • Пісьменніца Наталка Харытанюк запусціла відэаканал с урокамі ангельскай праз беларускую
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип