Фрагмент экспазіцыі Алеся Пушкіна ў Цэнтры сучаснага мастацтва "Замак Уяздоўскі". Фота: Reform.by
Такім чынам, палатно пісалася толькі раз у год, а сам перформанс адбываўся на працягу больш чым 25 гадоў. Мастак абяцаў скончыць твор, калі Беларусь будзе вольнай.
Галоўны персанаж карціны – жанчына, сімвал Беларусі, што пакутуе ад камуністычнага мінулага і дыктатарскай сучаснасці.
Алесь Пушкін. Карціна свабоды. Фота: Reform.by
26 жніўня 2016 года ў Познані адкрылася выстава пад назвай «Нацыянальна-радыкальны Алесь Пушкін», на якой мастак паказаў і партрэты серыі «Беларускі Рэзыстанс», якіх ён не мог выставіць у Беларусі, і «Карціну свабоды», якая пасля выставы ў Беларусь не вярнулася. Алесь заявіў, што гэта можа адбыцца толькі пасля звяржэння рэжыму Лукашэнкі.
У рэшце рэшт карціна трапіла ў «Замак Уяздоўскі», дзе ў 2021 годзе была паказана на выставе «Палітычнае мастацтва».
Відэа на выставе Алеся Пушкіна ў Цэнтры сучаснага мастацтва «Замак Уяздоўскі». Фота: Reform.by
Экспазіцыя Алеся Пушкіна ў Цэнтры сучаснага мастацтва «Замак Уяздоўскі». Фота: Reform.by
Таксама ў экспазіцыю ўвайшла дошка памяці з чорнымі стыкерамі, на якіх ахвотныя маглі нешта напісаць.
Фрагмент экспазіцыі Алеся Пушкіна ў Цэнтры сучаснага мастацтва «Замак Уяздоўскі». Фота: Reform.by
Нагадаем, што Алесь Пушкін памёр 11 ліпеня на 58-м годзе жыцця ў рэанімацыі гродзенскай бальніцы. Мастак быў асуджаны на пяць гадоў зняволення за партрэт Яўгена Жыхара з серыі «Беларускі Рэзыстанс» і за паўтор знакамітага перформансу «Падарунак прэзідэнту» на кіеўскай выставе «Кожны дзень. Мастацтва, салідарнасць, супраціў» у 2021 годзе.