У Вільні для наведвання адкрыецца палац Сапегаў

У Вільні хутка адкрыецца для наведвальнікаў палац Сапегаў, пабудаваны ў XVII ст., піша Delfi. Сцены палаца памятаюць не толькі Сапегаў і іх гасцей, але і ваенных напалеонаўскай арміі, пацыентаў бальніцы, якая знаходзілася тут.


Леў Сапега, найвядомейшы прадстаўнік роду Сапегаў
Леў Сапега

Палац рэстаўравалі на працягу 5 гадоў, тут з’явіцца новая культурная прастора, якой будзе кіраваць Цэнтр сучаснага мастацтва.

Чытайце яшчэ:

Беларускія мясціны Вільні: Палацы славутых родаў

Палац Сапегаў у Вільні

palac-sapehau-1.jpg

palac-sapehau-4_1.jpg


Кіраўнік цэнтра Кястуціс Куйзінас запэўніў, што тут не будзе другога Цэнтра сучаснага мастацтва.

«З улікам асаблівасцей будынка, спецыфікі яго архітэктуры, месца, дзе знаходзіцца будынак, — гэта вельмі розныя аб’екты. Цэнтр сучаснага мастацтва — гэта ідэальны белы куб, у якім заўсёды можна рабіць, што хочаш, пачынаць з чыстага ліста, а тут трэба шукаць гармонію з будынкам», — сказаў Куйзінас.

Палац Сапегаў

Палац Сапегаў

Кіраўніком палаца Сапегаў прызначаная Гінтаўце Жамойцітэ. Яна выказала надзею на тое, што гэты новы будынак узбагаціць культурнае жыццё новымі ідэямі, дазволіць іншым спосабам спазнаць мастацтва, убачыць спадчыну ў іншым святле.

У ходзе рэстаўрацыі будынка было вырашана пакінуць адкрытымі розныя архітэктурныя пласты, якія нагадваюць пра яго маляўнічую гісторыю.

Палац Сапегаў

Палац Сапегаў

Палац будзе адчынены для наведвальнікаў з 12 красавіка 2024 года.

Сапегі — шляхецкі род герба «Ліс», які ў XVI ст. увайшоў у лік магнатэрыі. Прадстаўнікі роду Сапегаў у XV-XVIII стст. валодалі буйнымі зямельнымі ўладаннямі і мелі значны ўплыў — займалі найвышэйшыя дзяржаўныя, адміністрацыйныя і вайсковыя пасады. Сапегі лічыліся другім па значнасці пасля Радзівілаў магнацкім родам ВКЛ.

Глядзіце яшчэ:

Магнаты Беларусі і Украіны