Каманда праекту «Беларуская літаратура», які займаецца аўдыякнігамі і агучвае беларускую класіку прэзентавала на сваім YouTube-канале «Палескіх рабінзонаў» Янкі Маўра.
«А зараз мы прапануем вам заблукаць у самым лепшым месцы для блуканняў! Забыцца на даброты цывілізацыі, пакінуць дома тэлефон, ліхтарык, запалкі і чыстую ваду — і даць нырца ў дзікую прыроду. Энцыклапедыя выжывання на дзікім востраве, сапраўдныя прыгоды пасярод небяспечных жывёл, кантрабандысты і памежнікі, ваўкі і змеі, вада і вагонь — увесь гэты экшн чакае вас у знакамітай аповесці Янкі Маўра «Палескія рабінзоны»», — піша каманда праекту і запрашае паслухаць новую аўдыякнігу.