Палеская вечарына ў Карэтным дворыку – 19 мая

11.05.2018 Афіша

19/05, у дзень калі паўсюль адзначаюць “Ноч музеяў”, адбудзецца ПАЛЕСКІ СПЕЎНЫ СХОД разам з гуртом Vuraj i аўтэнтычным гуртом “Вытокі” з вёскі Дзятлавічы (Лунінецкі раён).

paleski_ss

На вечарыне палескіх песен можна будзе –

  • пабачыць і паўдзельнічаць ў сапраўдным веснавым палескім абрадзе
  • пачуць і заспяваць разам з аўтэнтычным калектывам “Вытокі” песні вёскі Дзятлавічы
  • апынуцца ў атмасферы беларускага Палесся

А таксама сюрпрыз ад гурта Vuraj: прагучаць некалькі новых песен з альбома “Літо”, на які зараз запушчана краўдфандынгавая кампанія Падтрымай новы альбом Vuraj «Літо»!, і вядомыя палескія песні – “Вэлытай, пэрэпылко”, “Шось у лесе” і іншыя

Вядоўца – Сяржук Доўгушаў

Месца: Мінск, вул. Кірыла і Мефодзія 8

Пачатак а 20.30

Дадатковая па тэлефоне: 8 029 565 72 18, 8 029 341 51 43

Гурт “Вытокі” – унікальны калектыў з Палесся, паслядоўнікі аўтэнтычнай традыцыі спеваў свайго рэгіёну. У снежні 2017 яны ўжо былі гасцямі “Каляднага спеўнага сходу” і “зажыгалі” перад некалькімі сотнямі людзей у клубе Брюгге на “Зімовым канцэрце” гурта Vuraj

Спеўны сход – гэта сустрэчы, дзе людзі збіраюцца разам, каб спяваць розныя беларускія песні. Сяржук Доўгушаў, кіраўнік праекту, ладзіць гэтыя сустрэчы, вучыць людзей спяваць ды спявае разам з імі. Некамерцыйная ініцыятыва «Спеўны сход» ужо чатыры гады яднае сотні людзей, якія маюць цікавасць да беларускай музычнай культуры. Ажыццяўляецца дзякуючы ахвяраванням людзей на платформе talaka.org.

Паводле прэс-рэліз