16 снежня ў «DΩGMΔ hub» адбудзецца першы вечар сучаснага танца з серыі мерапрыемстваў «Паміж намі».
Гледачоў чакаюць харэаграфічныя мініяцюры і аднаактныя балеты. Арганізатары запэўніваюць, што час праляціць вельмі хутка і будзе хацецца яшчэ. Танцоўшчыкі і харэографы прапусцяць праз сябе і прызму свайго досведу сучасны і эксперыментальны танец.
У вечары возьмуць удзел: тэатр танца «Альтана», «RED dance company», тэатр танца «Отражения», праект Паўла Лунцэвіча, «INDEED crew» і «INHALE project».
Першы паказ пачнецца ў 18:30, другі ў 20:30. Адрас — «DΩGMΔ hub» (Куйбышава, 22, уваход з двара).
Больш інфармыці шукайце ў інстаграме мерапрыемства ці па тэлефоне: +375 25 5106922.