У Хойніках на русскай мове з’явіўся памятны знак Івану Мележу

Напярэдадні 104-годдзя з дня нараджэння беларускага пісьменніка, ураджэнца Хойнікшчыны Івана Мележа ў гарадскім парку на алеі «Ганаровыя грамадзяне Хойніцкага раёна» ўшанавалі імя класіка беларускай літаратуры, пішуць «Хойніцкія навіны».

Pamiatny znak Ivanu Mieliežu

Летась пісьменніку пасмяротна было прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін Хойніцкага раёна», а сёлета адкрылі памятны знак.

Памятны знак класіку беларускай літаратуры ўсталявалі на рускай мове.

— Нам варта берагчы памяць пра чалавека, які сваёй творчасцю, любоўю да родных мясцін натхняў пакаленні беларусаў. Імя Івана Мележа носять вуліцы ў гарадах нашай краіны, школы, тэатр і музей. Сёння мы аддаём даніну павагі славутаму земляку, — адзначыла кіраўнічка раённага аддзялення партыі «Белая Русь» Людміла Рудчанка, якая адкрывала памятны знак.

Pamiatny znak Ivanu Mieliežu

Pamiatny znak Ivanu Mieliežu