Вядомы беларускі журналіст, галоўны рэдактар газеты «Беларусы і рынак» Андрэй Александровіч раптоўна памёр у Варшаве на 50-м годзе жыцця. Пра смерць журналіста паведаміў ягоны сябра Севярын Квяткоўскі, піша reform.by.
«На дадзены момант вядома, што было вострае запаленне падстраўнікавай залозы», — напісаў Севярын.
Андрэй выехаў з Беларусі ў другой палове 2023 г. і знаходзіўся ў Варшаве. Ён займаўся развіццём выдання «Беларусы і рынак» і быў яго галоўным рэдактарам. У 2022 годзе яго вазлі на допыт у КДБ, ён быў прызнаны сведкам па крымінальнай справе «аб распальванні нацыянальнай варожасці», узбуджанай супраць дырэктара газеты Канстанціна Залатых.
Андрэй Александровіч быў таксама адным з заснавальнікаў выдання «Ежедневник», разгромленага ўладамі пасля 2020 года. Ён працаваў у БДГ, Deutsche Welle, стварыў праект Thinktanks.by.
Дапамагчы родным Андрэя Александровіча можна па спасылцы.