Пра гэта паведаміў на сваёй старонцы ў фэйсбуку журналіст Аляксей Шэін. Яму было 89 гадоў, да 90-гадовага юбілею не дажыў паўтара месяца. Пахаванне адбудзецца ў бліжэйшы панядзелак ці аўторак у яго роднай вёсцы Дзегцяроўка пад Мінскам.
Эрнст Сабіла нарадзіўся ў вёсцы Дзегцяроўка Мінскага раёна 18 сакавіка 1932 года. У 1951 годзе, будучы студэнтам, Эрнст Сабіла быў арыштаваны па арт. 72-Б Крымінальнага кодэксу БССР («Актыўная агітацыя з ужываннем нацыянальных і рэлігійных забабонаў»). Некалькі месяцаў правёў у «Амерыканцы», дзе прайшоў праз катаванні. Быў прысуджаны да расстрэлу, але расстрэльны прысуд быў заменены на 25 гадоў канцлагераў. Збег з лагеру, каля 700 кіламетраў прайшоў па тайзе, быў зноў арыштаваны.
З 1988 года ён быў пастарам беларускамоўнай Евангельскай царквы.
У 1989-м пастар Эрнст Сабіла асвяціў першы з’езд Беларускага народнага фронту: на першым з’ездзе БНФ зачытваў Біблію, асвячаючы палітычнае мерапрыемства.
З другой паловы 2000-х — сябра БХД.
Пераклаў Новы Запавет і Псалмы на беларускую мову.
Пахаванне адбудзецца ў яго роднай вёсцы Дзегцяроўка пад Мінскам, у панядзелак ці аўторак.