Памёр Міхаіл Фінберг

11.12.2021 Музыка

На 75-м годзе жыцця памёр дырыжор, народны артыст Беларусі Міхаіл Фінберг, паведамляе АНТ.


Аб часе і месцы развітання стане вядома пазней.

000 - копія.jpg

Міхаіл Якаўлевіч Фінберг з 1987 г. быў мастацкім кіраўніком-дырэктарам Дзяржаўнага канцэртнага аркестра Беларусі. У 2006 г. узнагароджаны ордэнам Францыска Скарыны. Фінберг з’яўляўся лаўрэатам прэміі Саюзнай дзяржавы ў галіне літаратуры і мастацтва, а таксама ганаровым грамадзянінам Мазыра.