Памёр пісьменнік Мікола Гіль, родны брат Ніла Гілевіча

Сёння ня стала пісьменніка Міколы Гілевіча (псеўданім Мікола Гіль), роднага брата Ніла Гілевіча, паведамляе «Суполка беларускіх пісьменнікаў». Нарадзіўся 15 чэрвеня 1936 года.


000.jpg

У 1959 годзе скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працаваў рэдактарам перадач для дзяцей на Мінскай студыі тэлебачання (1960–1961), у часопісах «Родная прырода» (1972) і «Маладосць» (1972–1977). Большая частка працоўнай біяграфіі звязана з газетай «Літаратура і мастацтва» (1961–1972, 1977–2002; у 1990–1997 гадах галоўны рэдактар выдання).

У 2004–2008 гадах — галоўны рэдактар часопіса «Мастацтва». Час і месца развітання і пахавання ўдакладняюцца.

Спачуванні блізкім і сябрам творцы.