Памёр літаратар Яўген Бяласін

Вечарам 10 сакавіка на 68-ым годзе жыцця памёр літаратар, перакладчык, журналіст і грамадcкі дзеяч з Берасця Яўген Бяласін, піша ў сваім тэлеграм-канале Суполка беларускіх пісьменнікаў.


43.jpg

Прычынай смерці стаў каронавірус.

Яўген Аляксандравіч Бяласін нарадзіўся 9 чэрвеня 1954 году ў в. Грынявічы Свіслацкага р-ну на Гродзеншчыне. Скончыў Мінскі інстытут замежных моваў. Працаваў у Берасцейскім дзяржаўным пэдагагічным інстытуце (1979–2001). У 1990-я — 2000-я гады быў дырэктарам Берасцейскай філіі Беларускага гуманітарнага адукацыйна-культурнага Цэнтру. 

Працаваў як журналіст і літаратар.

Перакладаў з нямецкай, ангельскай, польскай моваў і з розных моваў на нямецкую.

Сярод яго працаў:
Фрыдрых Шылер. Пальчатка. Вершы і баляды. Драмы. (1993)
Чарлз Дыкэнс. Олівэр Тўіст (2010)
Гайнрых Гайнэ. «Пра Польшчу» (2013)