28 кастрычніка 2024 года ў Гродне не стала Мікалая Міхайлавіча Окаракава — знакамітага харэографа, арганізатара і мастацкага кіраўніка Народнага ансамбля танца «Вянок». Выпускнік Гродзенскага культурна-асветніцкага вучылішча, ён прысвяціў жыццё беларускай народнай культуры, перадаючы любоў да танца многім пакаленням, паведамляе Hrodna. life.
Окаракаў быў апантаны танцам і музыкай, а яго вучні і сёння лічаць калектыў «Вянок» сваёй сям’ёй. Адна з былых удзельніц ансамбля Аксана Прус, якая прысвяціла гэтаму калектыву 15 гадоў — з 17 да 32 гадоў, адзначыла на сваёй старонцы ў Facebook, як моцна паўплываў на яе Окаракаў як настаўнік.
Цяпер у Польшчы працягвае сваю дзейнасць «Падляшскі Вянок», які захоўвае фрагменты беларускіх танцаў, перанятых у тым ліку ў ансамблі Окаракава. Гэтыя танцы цяпер перадаюцца новым вучням, працягваючы справу, якую пачаў Мікалай Міхайлавіч.