• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
30.01.2023 | Грамадства

Памёр паэт Дзмітро Паўлычка

З Кіева прыйшла сумная вестка — не стала Дзмітра Паўлычкі, піша «Народная Воля». Паэта, Героя Украіны, вялікага сябра Беларусі.


49.png

У яго дзесяцітомным зборы твораў цэлы том займаюць пераклады з беларускай паэзіі, якую Дзмітро Васільевіч ведаў і любіў як мала хто з украінцаў. Дзякуючы яму па-украінску загучалі творы Максіма Багдановіча, Янкі Купалы, Рыгора Барадуліна, Генадзя Бураўкіна, Ніла Гілевіча...

Перакладчык любіў са смакам цытаваць іх вершы ў арыгінале, ведаў беларускую мову ва ўсіх яе нюансах, з братэрскім спачуваннем перажываў за яе лёс.

Выступаючы неяк на адкрыцці помніка Тарасу Шаўчэнку ў Магілёве, Дзмітро Паўлычка, забыўшыся на належную ў такіх выпадках дыпламатыю, публічна адчытаў мясцовых чыноўнікаў за іх непавагу да роднай мовы, пасля чаго стаў для беларускай уладнай вертыкалі непажаданай асобай. Але гэта ніяк не паўплывала на яго стаўленне да беларускай культуры, паэт падзяляў уладу і народ, як мог спрыяў беларусам-пабрацімам. Па-ранейшаму ахвотна перакладаў, дапамагаў Васілю Быкаву, калі той апынуўся на выгнанні, прывячаў мінскіх сяброў у сваёй гасціннай кватэры на Храшчаціку, марыў, каб ва ўкраінскай сталіцы з’явіўся помнік Янку Купалу...

Мары той наўрад ці суджана збыцца ў бліжэйшыя дзесяцігоддзі — вайна развяла нашы краіны па розных цывілізацыйных шляхах.

Паўлычкавы кнігі выходзілі ў многіх краінах свету, ён быў адзначаны шматлікімі міжнароднымі ўзнагародамі. Толькі з адной краіны не меў ніякіх узнагарод — з Беларусі, хоць столькі для беларусаў зрабіў.

Слабым суцяшэннем можа паслужыць хіба зборнік яго выбранай лірыкі, грамадскімі высілкамі выпушчаны два гады таму ў Мінску ў папулярнай серыі «Паэты планеты». Так сталася, што той зборнік стаў апошнім замежным выданнем славутага ўкраінскага творцы.

Няма на свеце ўкраінца, які б не ведаў песні на словы Паўлычкі «Два колеры», яна стала сапраўды народнай. Нярэдка яе можна пачуць і ў беларускіх застоллях. «Чырвоны — то любоў, а чорны — то журба...».

Украіна сёння журыцца па сваім вялікім Паэце.

Журыцца па ім і Беларусь.


Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Літаратура Асоба

Кастусь Цвірка: «Буду жыць, пакуль не выдам усе 200 тамоў «Беларускага кнігазбору!»

Калі ў 1996 годзе ў свет выйшаў першы том амбіцыйнай кніжнай серыі «Беларускі кнігазбор», мала хто верыў, што яна выжыве...

valiancina_shauchenka
Афіша

Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў 1-2 красавіка

На гэтых выходных беларусы ў розных краінах свету будуць гукаць вясну. Таксама будуць беларускія канцэрты, цікавыя...

valiancina_shauchenka
Грамадства

1 красавіка ў Рызе распачынаецца «Мова Нанова»

На занятках чакаюць усіх, хто жадае даведацца больш пра беларускую мову, узбагаціць свой слоўнік, засвоіць граматыку, знайсці...

valiancina_shauchenka
Грамадства

«Адчайныя часы патрабуюць адчайных крокаў». Як беларуска Наталля Сайед стала спявачкай у Гішпаніі

Бабруйчанка Наталля Сайед паўтара года жыве ў гішпанскім горадзе Валенсія. Прыехала яна сюды, бо заставацца ў Беларусі...

Апошнія навіны

    Літаратура Асоба
    Кастусь Цвірка: «Буду жыць, пакуль не выдам усе 200 тамоў «Беларускага кнігазбору!»
    Афіша
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў 1-2 красавіка
    Грамадства
    1 красавіка ў Рызе распачынаецца «Мова Нанова»
    Грамадства
    «Адчайныя часы патрабуюць адчайных крокаў». Як беларуска Наталля Сайед стала спявачкай у Гішпаніі
    Тэатр
    У Юрмале пройдзе прагляд вiдэазапiсу спектакля «Свабодных Купалаўцаў» «Сфагнум»
    Кніжны сакавік: навінак мала але шмат анонсаў
    Грамадства
    Чаму нас не вучылі ў школе: 5 прынцыпаў эфектыўнага запамінання
    Грамадства
    Частку затрыманых полацкіх музейшчыкаў вызвалілі, канфіскаваўшы тэхніку і прызначыўшы суды
    Асоба
    Як «Слоўнік крывіцкай мовы» стаў «Слоўнікам беларускай гаворкі»
    Грамадства
    У Зэльве знік помнік Ларысе Геніюш
    «Музыка»
    «За Сашу Саладуху большай звязды няма». Бард Віктар Шалкевіч пра самагонку ў вёсцы, 4000 пласцінак і пярсцёнак ад Бенэдыкта XVI
    Культура Мастацтва
    Ніна Бохан: самабытная мастачка, якая малявала дываны і грошы
    Грамадства Музыка
    Балючая рэфлексія пра сон і абуджэнне краіны. Гурт «ДОМ Сувязі» выпусціў кліп на песню «Спи»
    Грамадства
    Прайшлі ператрусы і затрыманні сярод полацкіх музейшчыкаў
    Навіны "Будзьма!" «Гісторыя за 5 хвілін»
    Як князь Гедымін дыпламатычны марш на Захад арганізоўваў. Распавядаем ў новым выпуску «Гісторыі за 5 хвілін»

Афіша

  • 31.03 — 16.04

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Выстава мастачкі Цемры «LAZARET» адкрываецца ў Варшаве

  • 31.03 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску
  • 31.03«У краіне мар». Выстава, прысвечаная Канстанцыі Буйло, у Мінску
  • 31.03 — 30.04Выстава «Ян Вермеер» у Мінску
  • 31.03 — 02.04Выстава Усевалада Швайбы і Тамары Дзяменцьевай «Узы меж нами» ў Гродне
  • 31.03 — 30.04 «Партрэт часу»: калекцыя жывапісу Белгазпрамбанка ў Магілёве
  • 31.03Выстава Дзіны Лявонавай «Вясна» ў Варшаве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «Пагоня» не з’яўляецца «экстрэмісцкім» сімвалам
    • Топ-3 смешных выпадкаў з Якубам Коласам
    • «Беларусьфільм» здыме экранізацыю рамана Караткевіча. Сталі вядомыя падрабязнасці
    • Гурт VOLSKI выступіў з вялікім канцэртам да Дня Волі. Фотарэпартаж
    • У Вязынцы вясну гукалі. І нагукалі! Шмат фота
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип