• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
21.07.2016 | Грамадства Гісторыя

Парк мініацюр замкаў ВКЛ абвесціў аб зборы скродкаў на дадатковыя 3D-друкаркі

Фонд “Краіна замкаў” пачынае кампанію па зборы сродкаў на закупку дадатковых 3D-друкарак для друкавання мадэляў замкаў і храмаў Вялікага Княства Літоўскага. Гэтыя мадэлі будуць змешчаны ў парке мініяцюр у Родзевічах, што ў 5 кіламетрах ад Гальшанскага замка. 20 ліпеня заклік да збору 11 016 рублёў змесціў на краўдфандынгавай пляцоўцы Talaka.by дырэктар фонда Алесь Варыкіш.

Парк мініацюр замкаў ВКЛ

“Да 31 кастрычніка мы павінны адчыніць першую чаргу парка мініяцюр. Тут будуць змешчаны дзесяць мадэляў замкаў і храмаў Вялікага Княства Літоўскага, – распавядае Алесь Варыкіш. – На сёняшні дзень мы ўжо зрабілі Камянецкую вежу. Зараз мы будзем яе клеіць, фарбаваць і выставім у парку”.

Па словах дырэктара фонда “Краіна замкаў”, у дадзены момант друкуецца макет царквы-крэпасці ў Мураванцы.На чарзе храмы-крэпасці ў Сынкавічах, Камаях, замкі ў Крэва, Лідзе, Любчы. Мадэлі друкуюцца толькі на адной друкарцы. “Друкаванне прасоўваецца вельмі марудна. Гэта звязана з магчымасцямі друкаркі. Таму мы вырашылі распачаць краўдфандынгавую кампанію і сабраць сродкі на дзве дадатковыя 3D-друкаркі. Гэта значна паскорыць працэс”, – патлумачыў Алесь Варыкіш.

Алесь Варыкіш мініацюры замкаў ВКЛ

Па яго словах, кошт кожнай друкаркі складае каля 2,5 тыс. даляраў. Пры гэтым іх магчымасці будуць перавышаць магчымасці абсталявання, якое ўжо ёсць. Так, напрыклад, для вырабу вежы ў Камянцы трэба было надрукаваць 36 асобных блокаў. Новыя друкаркі дазволяць адліць тую ж вежу з 12 частак. А гэта эканомія і часу, і матэрыялаў.

Для ахвярадаўцаў фонд “Краіна замкаў” распрацаваў цэлую сістэму падарункаў і зніжак. Так, напрыклад, ахвяраваўшы 20 рублёў, чалавек атрымае магчымасць безкаштоўна наведваць парк мініяцюр на працягу аднаго года і зніжкі на экскурсіі фонда. Калі ахвяраванне будзе складаць 50 рублёў і вышэй, імя ахвярадаўцы будзе запісана на ганаровай дошцы, а пры суме ад 100 рублёў акрамя розных зніжак ахвярадаўца атрымае ў падарунак мініяцюру аднаго з замкаў.

Мадэль замка Вялікага Княства Літоўскага

Нагадаем, ініцыятыва стварэння парка мініяцюр была агучана кіраўніком фонда “Краіна замкаў” напрыканцы мінулага года. Гэтая ідэя ўжо была падтрыманая ў межах праекта ЕЗ/ПРААН “садзейнічанне развіццю на мясцовым узроўні ў Рэспубліке Беларусь”. На сёняшні дзень інвестыцыі ў аб’ект ужо склалі каля 300 мільёнаў недэнамінаваных рублёў. На гэтыя сродкі тэрыторыя парка цалкам ачышчана ад камення і смецця, спланіравана і засеяна травой. Для стварэння макетаў замкаў і цэркваў Вялікага Княства да праекту прыцягнуты прафесійныя архітэктары, 3D-дызайнеры і мастакі.

Тэлефоны для сувязі

Алесь Варыкіш  +375 296 54 64 84 (Вэлк)

Ігар Станкевіч    +375 298 65 63 24 (МТС)

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Кіно

«Я дакладна не буду здымаць у Расіі сёння і ў агляднай будучыні». Рэжысёр Яўген Лыткін — пра сваё жыццё ў Польшчы і здымкі для Netflix на суседняй вуліцы

Яўген Лыткін — беларус, які зняў трылер «Забароненая група», што здымаўся яшчэ да поўнамаштабнай агрэсіі Расіі супраць...

valiancina_shauchenka
Музыка

Выйшаў новы альбом гурта Botanic Project «Музыка сфер»

Гурт Botanic Project выдаў новы альбом пад назвай «Музыка сфер», анансуюць музыкі ў сваіх сацсетках. Новая праца...

valiancina_shauchenka
Грамадства Гісторыя

Сяляне ў Вялікім Княстве Літоўскім: як жылі, чым займаліся, што мелі

Савецкая гістарычная школа спарадзіла ўстойлівы вобраз: сялянскае саслоўе да 1917 года толькі і рабіла, што пакутавала,...

valiancina_shauchenka
Гісторыя Кіно

Беларуская батлейка: сціплае абаянне векавога мастацтва

Беларускія вучоныя перадалі ў дзяржархіў зняты 60 гадоў таму дакументальны фільм «Старажытны беларускі народны тэатр». ...

Апошнія навіны

    Кіно
    «Я дакладна не буду здымаць у Расіі сёння і ў агляднай будучыні». Рэжысёр Яўген Лыткін — пра сваё жыццё ў Польшчы і здымкі для Netflix на суседняй вуліцы
    Музыка
    Выйшаў новы альбом гурта Botanic Project «Музыка сфер»
    Грамадства Гісторыя
    Сяляне ў Вялікім Княстве Літоўскім: як жылі, чым займаліся, што мелі
    Гісторыя Кіно
    Беларуская батлейка: сціплае абаянне векавога мастацтва
    Культура
    Культура беларускай дудкі атрымае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці
    Мастацтва
    Выстаўка «Станіслаў Жукоўскі: пункт прыцягнення — сядзіба» працуе ў НММ
    Грамадства Літаратура
    Сабіна Брыло пра магчымасць паэзіі ў часы катастрофаў. Новы выпуск падкаста «Адкуль бяруцца кнігі»
    Грамадства
    Усе жадаючыя могуць прыняць удзел у раскопках Старога Менска
    Гісторыя Асоба
    Генрык Дмахоўскі: скульптар двух кантынэнтаў, тройчы паўстанец
    Грамадства Музыка
    Паглядзіце, які кліп стварыў штучны інтэлект для гурта NaviBand
    Грамадства Асоба
    Міраслаў Лазоўскі: Беларуская нацыя можа сфармавацца адно на падставе шырокай культурніцкай працы
    Грамадства
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў на 27-28 траўня
    Грамадства Літаратура
    Паўдзельнічай ў конкурсе ад выдавецтва «Тэхналогія» і атрымай кнігу «На што хварэў Скарына» бясплатна
    Вандруем разам
    Вандруем з «Будзьма!»: што паглядзець у Лагішыне і Пагосце-Загародскім
    Гатуем з «Будзьма!» Навіны "Будзьма!"
    Кулеш па-палеску. Каша часоў Баторыя для вандровак і паходаў

Афіша

  • 29.05

    Анлайн-лекцыя «Таемнае жыццё метафар: як яны фармуюць вашу рэальнасць і як вы можаце іх змяніць»

  • 29.05 — 18.06Выстава «Калі яго парушыць, яно становіцца адчувальным» у Вільні
  • 29.05 — 31.05Адкрыццё выставы памяці Ларысы Геніюш у Празе
  • 29.05 — 31.05Выстава Анастасіі Рыдлеўскай «Таро» у Гданьску
  • 29.05 — 18.06Выстава выцінанкі Наталлі Каньковай у Віцебску
  • 29.05 — 30.05Выстава Яўгена Шадко і Сяргея Грыневіча «ДЫЯЛОГІ» ў Вільні
  • 29.05 — 18.06Выстава «Abstract» у Віцебску
  • 29.05 — 18.06Новыя імёны мастацтва: фестываль «Арт-Мінск»

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Чаму варта шанаваць Каліноўскага? Разбураем міфы, створаныя прапагандай
    • Тэст: Пазнай гістарычны будынак па фотаздымку
    • Паглядзіце, які кліп стварыў штучны інтэлект для гурта NaviBand
    • Міраслаў Лазоўскі: Беларуская нацыя можа сфармавацца адно на падставе шырокай культурніцкай працы
    • Стэфан Баторый. Уладар, які асадзіў Івана Грознага
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип