Пархвенаўскія Дзяды

27.10.2015 Музыка

1 лістапада 2015 года — напярэдадні Дзядоў — у мястэчку Параф’янава Докшыцкага раёна Віцебскай вобласці ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!” адбудзецца выступ фолк-блюз гурта “Балцкі Субстрат” з музычна-літаратурнай праграмай “Пархвенаўскія Дзяды”. Падчас імпрэзы плануецца правядзенне сярод публікі тэматычнай віктарыны на прызы ад грамадскай кампаніі “Будзьма беларусамі!” і шэраг іншых цікавых і прыемных сюрпрызаў.

Месца правядзення: Параф’янаўскі СДК.

Пачатак: а 19-ай.

Уваход вольны.

Тэгі: