“pARTisan’ы” ў Бабруйску

25.06.2009 Культура

partyzan09

Прэзентацыя 9-га нумару культурніцкага альманаха “pARTisan” “Горад Сонца-2” і календара “Канец словаў” адбудзецца 27 чэрвеня (субота) у Бабруйскупа адрасе: вул. Кастрычніцкая, д. 33.

У імпрэзе возьмуць удзел галоўны рэдактар часопіса – мастак Артур Клінаў – і паэт, журналіст Глеб Лабадзенка.

Падчас імпрэзы будзе працаваць выстава кнігаў выдавецтва “Логвінаў”.

Пачатак імпрэзы ў 12.00.

Імпрэза пройдзе ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!”

Тэлефон для даведак: (029) 664-06-72, Алесь.

Тэгі: