35 гадоў таму Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце БССР набыла статус канстытуцыйнага закона. Сама Дэкларацыя была прынятая Вярхоўным Саветам БССР на год раней — 27 ліпеня 1990 года. А статус закона дэкларацыі быў нададзены 25 жніўня 1991 года, праз тры дні пасля правалу путчу ГКЧП у Маскве.
За наданне статусу закона тады прагаласавала 256 дэпутатаў Вярхоўнага Савета БССС, супраць — нуль дэпутатаў.
19 верасня 1991 года краіна стала называцца Рэспубліка Беларусь, а бела-чырвона-белы сцяг і герб «Пагоня» сталі дзяржаўнымі сімваламі.
Сардэчна віншуем усіх беларусаў і беларусак са святам Незалежнасці! Жадаем сіл і натхнення ў працы на карысць Беларусі. Няхай агеньчык веры ў лепшую будучыню свайго народа заўжды асвятляе ваш шлях!
Спампоўвайце святочыя паштоўкі і дзяліцеся з сябрамі!



Budzma.org