Павал Усаў пра гастролі Вялікага тэатра ў Крыме: Гэта сур’ёзны экзістэнцыяльны выбар

Сапраўдны маральны выклік стаіць перад калектывам Вялікага тэатра, які едзе на гастролі ў Крым. Якім павінен быць выбар у сучаснай сітуацыі?

Paval Usaŭ
Павал Усаў

СМІ пішуць, што многія артысты супраць, але ім пагражаюць пры адмовах. Палітолаг Павал Усаў распавёў «Польскаму радыё», што выбар можа быць толькі адзін:

— Гэта сур’ёзны экзістэнцыяльны выбар. Не можа быць тлумачэнняў, што мы не можам нічога зрабіць. Ідзе вайна. Расійскі агрэсар забівае ва Украіне, Беларусь выкарыстоўваецца як плацдарм. І адзіны ў беларускіх умовах супраціў — маральны. І гэта тая сітуацыя, калі неабходна гэты супраціў прынамсі такім чынам выказаць. Самы просты крок — гэта захварэць і не паехаць. Але калі сітуацыя безвыходная, то, я лічу, лепш захаваць чалавечнасць, чым працу. Трэба звольніцца з гэтак званага вялікага тэатру, бо тое, чым зараз займаецца такі тэатр — гэта прапаганда і прасоўванне прарасійскіх наратываў. Гэта маральнае злачынства ўдзельнічаць у такіх акцыях. Мне цяжка знайсці апраўданне такім дзеянням.

Нагадаем, што гастролі балетнай трупы тэатра запланаваныя на другую дэкаду жніўня гэтага года. Беларусы прывязуць у Севастопаль балет «Жызэль», плануюцца чатыры паказы. Трупу павязе ў Крым расійскі дырыжор Арцём Макараў.