• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
31.05.2022 | Грамадства

Калі варта рабіць пераацэнку жыцця?

Алесь Тодараў разважае на budzma.org аб тым, калі варта праводзіць рэвізію сваіх жыццёвых каштоўнасцяў і для чаго гэта ў прынцыпе неабходна.


4132-640x471.jpeg
Фота:flytothesky.ru

Яшчэ са школьнай лавы нас прывучаюць да таго, што сапраўдны бізнес толькі для беспрынцыпных людзей, вялікіх грошай зарабіць сумленна немагчыма, а каб дамагчыся хаця б нечага вартага ў жыцці, трэба ісці па галовах не зважаючы ні на што. Лінейку падобных стэрэатыпаў можна працягваць бясконца і на любую тэму.

Пры гэтым рэальнае жыццё нам паказвае адваротнае: у кампаніях, дзе пануе культура адкрытасці і даверу, прадуктыўнасць на 30% вышэй, крэатыўнасць расце ці не на ўсе 300%, а продажы падвышаюцца сама меней на 40%.

Так ці іначай, але людзі могуць пражыць усё жыццё не меняючы сваіх звыклых паглядаў. Але калі хочаш выглядаць у вачах навакольных прывабна, быць з імі шчырым і будаваць адносіны на даверы, трэба час ад часу рабіць рэвізію сваіх каштоўнасцей. Без сумневу адкідаць старое, тое, што ўжо аджыло сваё і шукаць нешта новае, што прынясе поспех, плён і якасныя змены.

Дык калі ж трэба праводзіць такую пераацэнку? Як даведацца, што для трансфармацыі прыйшоў час? Трывожныя званочкі могуць быць у самых розных сферах, галоўнае — своечасова іх заўважыць.

Напрыклад, паразумецца з сябрамі і знаёмымі стала вельмі цяжка. Усё нібыта, як і раней, але былой прыязнасці і цікавасці ўжо няма.

Праца, якая і так не была любімай, зрабілася цяжкай. І рэалістычных варыянтаў усяго два: альбо максімальна ўключыцца ў бягучку сцяўшы зубы, або змяніць яе кардынальна. Пры гэтым у першым варыянце ёсць адзін істотны мінус: калі на працы трымаюць адно неабходнасць, страх перад будучыняй, завядзёнка — рана ці позна гэта вылезе на паверхню ды стане прыносіць яшчэ большыя праблемы.

Знікла ранейшая сардэчнасць у адносінах, якія раптам пачалі трашчаць па швах. Цяжка знайсці агульную мову і спрабаваць адкруціць да стану «як некалі было», калі зразумела, што назад шляхоў ужо няма. Падвысілася адчуванне адзіноты. Следам за тым, калі адваляцца ўсе непатрэбныя, неабавязковыя і зжыўшыя сябе сувязі, прыйдзе абсалютная пустата. Спачатку яна будзе пужаць сваёй перспектывай застацца зусім аднаму, але не варта яе баяцца. Пачуццё адзіноты — верны знак таго, што прыйшоў час нешта мяняць і мяняцца самому.

Можна, канешне, рабіць выгляд, што вакол нічога не мяняецца і ўсё па ранейшаму, але доўга падманваць самога сябе ды і іншых не атрымаецца. Кожны чалавек здольны адчуваць хлусню, у тым ліку і ўласную, зразумець, што нешта не так і абраная дарога вядзе зусім не туды.

Быць шчырым з самім сабой — важная каштоўнасць для любога чалавека. Бо калі наспеў час пераменаў, то варта шукаць выйсце, а не хаваць галаву ў пясок. Вакол поўна людзей, якія хлусяць самі сабе, нібыта з іхным жыццём усё ў поўным парадку. І пакутуюць яны часцяком не ад нейкіх рэальных праблемаў, якімі могуць быць вайна, голад, адсутнасць працы і перспектываў, а прыдуманых. Проста таму, што не могуць самі сабе прызнаца ў тым, што нешта з іхным жыццём не тое.

Каб пачаць пераадольваць такі стан трэба зрабіць першы крок — зірнуць праўдзе ў вочы і прызнасць, што ў вас ёсць праблемы з якімі цяжка жыць. І галоўная крыніца гэтых праблем — найперш вы самі.

Як толькі вы гэта ўсведамляеце, самі сабе прызнаецеся ва ўсіх сваіх праблемах, у душы хутчэй за ўсё наступіць унутраны спакой. Нават калі ў выніку такіх роздумаў прыйдзе адчуванне таго, што вашая персанальная карціна свету абрынулася. Нічога страшнага, усё можна паправіць і перасабраць. Галоўнае — жаданне.

Бо глабальна ў гэтым свеце ўсё залежыць найперш ад нас саміх. Трэба парою навучыцца браць адказнасць на сябе. І гэта дасць бясконцую прастору для самых розных варыянтаў і магчымасцяў далейшага развіцця. А многія абмежаванні пададуцца прыдуманай ілюзіяй. Можна, канешне, абвінавачваць ва ўсіх бедах тупога начальніка, прадажных палітыкаў ці марсіян. Але плёну такая пазіцыя не прынясе.

64364352342354.jpg

Далей, пасля таго, як прыйшло разуменне таго, што пераацэнка каштоўнасцей і праўда неабходная проста тут і цяпер, варта прыступаць да яе. Найперш трэба шукаць тое, што прынясе плён у працоўным або прыватным жыцці. Усё залежыць, вядома, ад таго, дзе назіраюцца найперш праблемы — на асабістым ці якім іншым фронце.

Працэс гэты будзе далёка не далікатным і будзе прыносіць не толькі пазітыў. Бо ў першую чаргу гэта будзе ломка ўсяго таго што нажывалася «непасільнай працай» цягам многіх гадоў. Парою бывае не так і лёгка адмовіцца ад тых звычак, якія прыносяць адно шкоду і негатыў. І далёка не ва ўсіх гэта атрымліваецца. І тым не менш спрабаваць варта, бо калі атрымаецца вы і самі зразумееце, што гэта таго было варта.

Псіхалагічныя факты аб паводзінах.

1. Хлусня патрабуе сур’ёзных разумовых намаганняў. Чалавек, які любіць хлусіць, заўсёды павінен памятаць, што, каму і калі казаў. Чым большае ў яго кола зносін, тым больш нагодаў для хлусні. Адпаведна тым цяжэй яму жыць.

2. Калі чалавек перакананы, што за ім назіраюць, ён паводзіць сябе лепш. Спрацоўвае станоўчы бок так званага «эфекту пражэктара».

3. Адзінае, што перашкаджае людзям быць шчаслівымі тут і цяпер — гэта ўласныя страхі і асцярогі. Тыя, якія часцяком яны самі сабе і ствараюць.

4. Людзі схільныя фармаваць псіхалагічны партрэт новага знаёмага сыходзячы з яго фізічных дадзеных і знешняга выгляду. Каб скласці падсвядомы партрэт кагосьці, дастаткова ўсяго 4 секунд.

5. Людзі схільныя дабівацца каласальных поспехаў, калі яны спрабуюць кагосьці перасягнуць. Аднак усе гэтыя поспехі не даюць ніякай радасці датуль, пакуль канкурэнт не абагнаны.

Чытайце яшчэ:

Самадысцыпліна: з чаго пачаць?

Алесь Тодараў, budzma.org

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства Забавы

Тэст для вандроўнікаў: пазнай мясціны, дзе нарадзіліся ці жылі нашыя славутыя землякі

Як добра вы ведаеце мясціны, дзе нарадзіліся і жылі знакамітыя беларусы? Давайце праверым!  Прапануем прайсці...

valiancina_shauchenka
Мастацтва

З’явілася галерэя рэпрэсаванага беларускага мастацтва. Карціны можна замовіць з дастаўкай па ўсім свеце

Анлайн-каталог карцін рэпрэсаваных мастакоў стварылі ў «Доме творцаў». Вось ужо больш як год гэты праект Сержука...

valiancina_shauchenka
Грамадства Гісторыя

На раскопках пад Мінскам знайшлі манету, якой 1250 гадоў

Арабскі срэбны дырхем, якому 1250 гадоў, знойдзены падчас раскопак на месцы старога Менска. Пра цікавую знаходку...

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Святы Губерт яшчэ не перамог чырвоную зорку. Але ў рэшце рэшт дабро перамагае

Адэпты «русского мира» накінуліся на святога Губерта — нябеснага заступніка Гародні і галоўны сімвал яе еўрапейскасці....

Апошнія навіны

    Грамадства Забавы
    Тэст для вандроўнікаў: пазнай мясціны, дзе нарадзіліся ці жылі нашыя славутыя землякі
    Мастацтва
    З’явілася галерэя рэпрэсаванага беларускага мастацтва. Карціны можна замовіць з дастаўкай па ўсім свеце
    Грамадства Гісторыя
    На раскопках пад Мінскам знайшлі манету, якой 1250 гадоў
    Гісторыя
    Святы Губерт яшчэ не перамог чырвоную зорку. Але ў рэшце рэшт дабро перамагае
    Гісторыя
    Параза ці перамога? Першы мір Вялікага Княства Літоўскага
    Грамадства
    «Я аддала апошняе на сваю мару». Беларуская мастачка рызыкнула ўсім, што мела, і адкрыла ў Варшаве фотастудыю
    Мастацтва
    Не толькі пісьменнік, але і мастак: у Віцебску пройдзе выстава малюнкаў Васіля Быкава
    Музыка
    Кацярына Ваданосава, Relikt, ZUJ і B:N. Абвешчана праграма фестывалю «Bardauskaja Vosień 2023»
    Літаратура
    Новы сайт Kamunikat.org: яшчэ больш кніг і магчымасцей
    Музыка
    «Каб не было дарогі назад». Гурт VOLSKI анансаваў альбом «Лісты палітвязням»
    Чучхэ ў самым сэрцы Еўропы альбо Што чакае беларускую нацыянальную культурную прастору
    Грамадства Асоба
    Мастаку Вячку Целешу — 85. «Каб я асыміляваўся і стаў латышом, то мой шлях у прафэсійнае мастацтва, магчыма, прайшоў бы трошкі лягчэй»
    Культура
    Паглядзіце, якія файныя паштоўкі са Скарынам выйшлі ў беларускім выдавецтве
    Адукацыя
    «Жуйка» на партрэце Лукашэнкі і ангельская мова для... допыту палонных
    Грамадства Адукацыя «Мама, не журыся!»
    Выпрабаваньне «разьмеркаваньнем». Лявон Вольскі пра змены ў беларускай сістэме адукацыі

Афіша

  • 29.09

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Прэзентацыя фотакнігі «Minsk» у Варшаве

  • 28.09 — 08.10Восеньскі салон у Мінску
  • 28.09 — 19.11Фотавыстава Андрэя Логінава «CHAROMUSHKI ODYSSEY 1930-2023» у Познані
  • 28.09Зміцер Вайцюшкевіч у Варшаве
  • 28.09ПАДЗЕЯ ДНЯ: Лекцыя Галіны Рудніцкай пра беларускую народную вышыўку ў Мінску
  • 28.09Прэзентацыя беларускага нумара часопіса «Tygiel Kultury» ў Лодзі
  • 28.09Вольга Гапеева і Дзмітрый Строцаў у Патсдаме
  • 29.09 — 13.11Выстава «Васіль Быкаў. Праз абрысы і лініі» ў Віцебску

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Двое сяброў 10 гадоў падарожнічалі па краіне і выдалі кнігу пра неверагодна прыгожую Беларусь
    • Святлана Курс: Беларусамі быць цяжка. Але ж цікава і шыкарна
    • Што паслухаць у апошнія цёплыя дні восені: эксперыментальная электроніка, міфалагічны рэп і змрочны эмбіент
    • Названы лепшыя навуковыя публікацыі 2022 года
    • Чучхэ ў самым сэрцы Еўропы альбо Што чакае беларускую нацыянальную культурную прастору
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип