Мастацкая стужка «Отторжение», афіцыйны рэліз якой некалькі разоў пераносіўся, наканец з’явілася ў Інтэрнэце. У супольным расійска-ўкраінскім фільме зняліся Сяргей Бабкін, Аляксандр Башыраў, Багдан Ступка ды Агнія Діткаўскітэ. Дапрэм’ерны прагляд кінастужкі адбыўся ў Кіраваградзе, на кінафестывалі «РАНОК» у красавіку. У пачатку траўня фільм з’явіўся на файлаабменных сервісах і ў сацыяльных сетках.
Прадусарам фільма выступіла кампанія GSC Game World, якой належыць брэнд S.T.A.L.K.E.R – гульнявая ўселенная, заснаваная на аповесцях братоў Стругацкіх, «Пікнік на ўзбочыне» і «Забыты эксперымент» і стужке «Сталкер» Андрэя Таркоўскага. У планах кампаніі – рэліз паўнаметровай стужкі і серыяла пад гэтым брэндам. Акрамя таго, пад брэндам «S.T.A.L.K.E.R.» у 2007 годзе стартавала адна з самых паспяховых міжаўтарскіх літаратурных серый.
Для выканаўцы галоўнай ролі, актора «Тэатра 19», музыкі Сяргея Бабкіна гэтая стужка стала трэцяй у кар’еры. Зусім хутка Бабкін завітае з канцэртамі ў Беларусь, дзе прэзентуе свой новы альбом Star‘yo. З двума гуртамі адразу (Classika ды K.P.S.S.) экс-удзельнік дуэту 5′nizza выступіць 11 траўня ў Гомелі ды 13 траўня ў Мінску. У перапынку паміж канцэртамі артыст дасць вялікую прэс-канферэнцыю.