9 лістапада ў Познані, падчас фестывалю інтэлектуальнай кнігі «Прадмова», адбылася цырымонія абвяшчэння лаўрэатаў Прэміі Цёткі за найлепшую кнігу для дзяцей і падлеткаў і за найлепшае афармленне яе, піша bellit.info.
Ева Вайтоўская за кнігу «Гарэзлівы пацалунак. Кніга 2» (выдавецтва «Янушкевіч», 2023) — з фармулёўкай «за смелую імправізацыю паводле японскага сюжэту і беларускі свет гарэзлівага юнацтва»;
Валер Гапееў за кнігу «Вольнеры. Прадвесце» (выдавецтва «Янушкевіч», 2023) — «за адкрыццё новай прасторы беларускага міфапаэтычнага космасу».
У мастацкай намінацыі перамагла Лізавета Лянкевіч за ілюстрацыі да кнігі Яна Бжэхвы «Акадэмія доктара Клякса» (выдавецтва «Папуры», 2023) — «за сучасны падыход да стварэння ілюстрацый і кніжнага афармлення».

У 2024 годзе ў літаратурнай намінацыі пераможцамі сталі:
Альгерд Бахарэвіч за кнігу «Капітан Лятучая Рыба» (выдавецтва «Янушкевіч», 2024) — «за мастацкую трансфармацыю вобразу выгнання ў вялікае падарожжа насустрач свету»;
Эльга Папова за кнігу «Мора ў горадзе» (выдавецтва «Янушкевіч», 2024) — «за лёгкі і нязмушаны аповед пра мора, якое заўжды з табой».
У мастацкай намінацыі пераможцам стала зашыфраваны (-ая) ўдзельнік (-ца): Маргарыта Аніс за ілюстрацыі да кнігі Веранікі Юлляш «Розум, смеласць і добрае сэрца» (выдавецтва «Лубін», 2024) — за ўдумлівы падыход да стварэння графічнага нарытыву ды імерсіўнага макету.

У літаратурнае журы прэміі Цёткі сёлета ўваходзілі: паэт, перакладчык, філолаг Андрэй Хадановіч; кніжная блогерка і папулярызатарка беларускай літаратуры Кацярына Жамойдзіна; культурная менеджарка, заснавальніца фонду «Кніжны вырай» Кацярына Веразуб. Астатнія сябры журы ўдзельнічаюць непублічна. Сярод публічных сябраў мастацкага журы — мастачка і ілюстратарка Лілія Бусарава, якая стала пераможцай прэміі ў 2022 годзе.