Як напісаць адзін верш і стаць класікам беларускай літаратуры?

Выйшаў новы выпуск відэапраекта пра беларускую літаратуру пад назвай «Смаленне вепрука». Тут вы даведаецеся факты пра беларускую літаратуру, якія не распавядалі ў школе і якія замоўчвалі крытыкі. Сэнсы, што зашыфравалі аўтары ды адкрываеце для сябе наноў нашу літаратуру і яе герояў.

«Smaliennie viepruka»

«Крошынская гісторыя» і Паўлюк Багрым — дзе праўда, а дзе містыфікацыя? Хто насамрэч напісаў «Зайграй, зайграй...» — Багрым, Рыпінскі, Міцкевіч ці нехта іншы? Да чаго тут Лондан, Вацлаў Ластоўскі і «польскія масоны»? Усе пытанні і версіі — у нашым відэа.

Папярэднія выпускі відэапраекта пра беларускую літаратуру пад назвай «Смаленне вепрука» глядзіце па спасылцы.