Першае верасня на старонках сатырычнага часопіса «Вожык»

01.09.2021 Адукацыя

Калі меркаваць па матэрыялах славутага сатырычнага часопіса «Вожык», Дзень ведаў заўжды меў падрыўны, антыдзяржаўны прысмак, піша «Новы Час».


Справа ў тым, што першага верасня як ніколі праяўляліся недахопы вучэбнага працэсу, пра які клапацілася дзяржава. Перш за ўсё гэта праяўлялася ў тым, што школьныя будынкі не заўсёды паспявалі належным чынам адрамантаваць да пачатку вучэбнага года. Вераснёўскія выпускі «Вожык» ў часы БССР былі багатыя на малюнкі на гэты конт.

814.jpg

Зрэшты, да школы дзецям трэба было яшчэ дабрацца. Асабліва ў новых кварталах, якія часам нагадвалі гіганцкую будаўнічую пляцоўку.

815.jpg

 
Гартаючы «Вожык» можна таксама наткнуцца на карыкатуры пра тое, што школьнікам таксама не хапала вучэбнага інвентара. Больш за ўсё пакутавалі на гэта ПТВ, дзе навучальным дапаможнікам была старая дабітая тэхніка.

816.jpg

У часы Перабудовы, калі дэфіцыт дасягнуў кульмінацыі, кветкі для настаўніка на 1 верасня дастаць было таксама не проста. Выхад з сітуацыі падказаў адзін з мастакоў часопіса.

817.jpg

Перабудова таксама прынесла ў школу новыя рэвалюцыйныя павевы. Перад педагогамі паўстала пытанне: што і як выкладаць?

818.jpg

Праблему з прадуктамі для школьных сталовых на пачатку 90-х часам вырашалі за кошт вёскі.

819.jpg

У першыя часы незалежнасці, калі краіна павалілася ў эканамічныя тартарары, звыклыя школьныя прадметы набылі новае арыгінальнае гучанне. І, дарэчы, што самая цікавае — шматлікія карыкатуры таго часу шмат у чым застаюцца актуальнымі і дасюль.

820.jpg

«Новы Час»