Выйшаў першы нумар літаратурна-мастацкага часопіса «Дзеяслоў» 2021 года, паведамляе «Саюз беларускіх пісьменнікаў». У выпуску — новыя творы беларускіх аўтараў, пераклады, эсэ, крытычныя артыкулы і лірычныя запісы.
Змест № 110 «Дзеяслова»:
Сяргей Законнікаў. Адзінота. Паэма.
Леанід Дранько-Майсюк. Плыт. Драматычная паэма ў дзвюх дзеях і заключнай часткай паводле аповесці Андрэя Платонава «Катлаван».
Валянціна Аксак. Толькі гром прагрыміць. Вершы.
Яўген Гучок. Замах на Бога. (Слова аб забойствах). Паэма-эсэ.
Уладзімір Някляеў. Гэй бэн гіном. Раман.
Міхась Булавацкі. Лена. Гісторыя жыцця. Аповесць.
Людміла Андзілеўка. Зорны час. Апавяданне.
Эліза Ажэшка. Смерць дома. Навела. Пераклад Анатоля Бутэвіча.
Адам Глобус. Кім. Словы пра выкладчыка і мастака Кіма Шастоўскага.
Юры Несцярэнка.
Пра думкі і прыдумкі.
Ірына Саматой.
«Белавежа, ты, як малітва» Архетыповыя вобразы ў паэзіі Алеся Барскага.
Іван Штэйнер. «Апошнім прыходзіць жаніх і смерць бярэ за нявесту». Рэцэнзія-развага паводле кнігі Франца Сіўко і Юрыя Станкевіча.
Раіса Шастак. Ну і ню, або Аголены боль. Рэцэнзія на кнігу Міколы Гілевіча
Прэс-служба ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў»