Песні філаматаў і філарэтаў у Гародні 3 снежня

3 снежня 2011 у Гарадзенскім дзяржаўным універсітэце імя Я. Купалы (факультэт гісторыі і сацыялогіі, вул. Кастрычніцкая, 5) адбудзецца канцэрт-лекцыя “Хай радасць з вачэй нашых блісне…” Песні філаматаў і філарэтаў”. Пачатак а 9-й.

У праграме імпрэзы, што чарговым разам ладзіцца пры падтрымцы МГА «Гісторыка» ў межах кампаніі «Будзьма беларусамі!»:

– песні, што спявалі віленскія студэнты амаль 200 гадоў таму;
– жывыя галасы А. Міцкевіча, Я. Чачота, Т. Зана, І. Дамейкі і іншых філаматаў з іх лістоў, вершаў і ўспамінаў;
– кранальная гісторыя сяброўства, творчасці, кахання, выгнання і бессмяротнасці;
– актыўны дыялог музыкаў і ўдзельнікаў;
– прыемныя неспадзяванкі.

 

Дадатковая інфармацыя аб праекце: vkontakte.ru/club14600502

Тэгі: ,