Песням-вяснякам навучаць усіх жадаючых у Веткаўскім музеі стараверстваў і беларускіх традыцый

26.03.2023 Культура

Каб паклікаць вясну сур’ёзна і плённа — трэба добра падрыхтавацца. Важная абрадавая частка «Гукання вясны» — песні і карагоды. І музей дапаможа гамяльчанам і гасцям горада стаць не проста гледачамі, а сапраўднымі ўдзельнікамі мерапрыемства.


em8ll9d1foijx82ds0fae4s79y6v1i0z (1).jpg

1 красавіка адбудзецца і сам традыцыйны абрад. Яго ўдзельнікі адправяцца на бераг Сожа, праспяваюць разам традыцыйныя вясновыя песні, павадзяць карагоды, пачастуюцца абрадавым печывам і, вядома, спаляць пудзіла зімы разам са старымі рэчамі — як увасабленне таго, з чым хочацца развітацца з надыходам вясны. Дапаможа гукаць вясну фальклорны калектыў «Стаўбунскія вячоркі » з вёскі Стаўбун Веткаўскага раёна.