Музыканты з гурта «Петля пристрастия» выставілі на аўкцыён тэст-прэс альбома «Мода и облака»

04.04.2022 Музыка

Грошы сабраныя такім чынам пойдуць украінскім валанцёрскім арганізацыям.


001.jpg

«Мы вырашылі выставіць на дабрачынны аўкцыён два тэст-прэсы альбома "Мода и облака" на вініле з аўтографамі. Унікальнасць артэфактаў у тым, што запіс яшчэ не быў выдадзены ў падобным фармаце і ў дадзены момант існуе ўсяго чатыры такія пласцінкі. У якасці прыемнага бонуса вышлем футболку з лагатыпам гурта. Стартавы кошт за кожны лот 100 еўра. Аўкцыён працягнецца тыдзень», пішуць музыкі на сваёй старонцы ў фэйсбуку.

Спасылка на аўкцыён.

Грошы з продажу гурт абяцае падзяліць і накіраваць у прытулак для бяздомных жывёлаў «Шанс» у Херсоне, валанцёрам з Адэсы, якія дапамагаюць маламаёмасным і людзям з інваліднасцю, у фонд «Культурная сталіца» ў Дняпры, які дапамагае вымушаным перасяленцам з іншых гарадоў Украіны.