Навукоўцы лічаць, што бессімптомная перадача каранавіруса можа адбывацца ў 70% выпадкаў!

Навукоўцы з Сінгапура лічаць, што перадача каранавіруса можа адбывацца ад бессімптомных носьбітаў прыкладна ў 70% выпадкаў. Пра гэта паведамляе ТАСС са спасылкай на газету The Straits Times.

«Даследаванні паказваюць, што ад 50% да 70% ужо інфіцыраваных COVID-19 не маюць ніякіх сімптомаў, у такім стане яны могуць знаходзіцца да чатырох тыдняў, распаўсюджваючы пры гэтым вірус», — адзначыў спецыяліст па інфекцыйных захворваннях Ліён Ноэ Нам. Праўда, на яго думку, «нават калі бессімптомныя носьбіты ў канчатковым выніку не перахварэюць, яны змогуць выпрацаваць імунітэт, хоць на гэта спатрэбіцца некалькі гадоў».

Выканаўчы дырэктар нацыянальнага цэнтра інфекцыйных захворванняў Леа І СІнь лічыць, што «перадача віруса ад бессімптомных носьбітаў з’яўляецца адным з галоўных выклікаў у барацьбе з каранавірусам». Паводле яе слоў, «адсутнасць ці ж зблытаныя сімптомы часцяком прыводзяць носьбітаў у зман адносна свайго стану, і яны працягваюць звычайную жыццядзейнасць, не ўсведамляючы небяспеку распаўсюджвання інфекцыі».

zviazda.by


Сачыце за нашымі публікацыямі ў TelegramFacebookВконтакте ды Twitter! А ў нашым Instagram вас чакаюць яскравыя фота!