Белтэлерадыёкампанія агучыла спіс фіналістаў нацыянальнага адбору на конкурс«Еўравізія 2013». У ім — выключна англамоўныя кампазіцыі.
Планавалася, што журы спачатку абярэ 15 паўфіналістаў, але сябры журы вызначылі 10 відавочных, на іх погляд, хітоў, якія адразу трапілі ў фінал:
Алёна Ланская («Rhythm in Love»)
Алексей Гросс («One Way Love»)
Виталий Воронко («I Wonder How You»)
Макс Лоренс («I Love Your Charming Eyes»)
Дария («Catch Me Again»)
Сацура («Get Out of my Way»)
Яnkey («Letter to Mother»)
Beaver Band («Incredible Girl»)
Nuteki («Save Me»)
Uzari («Secret»)
«Вынікі больш-менш чаканыя для нас, — кажа Піт Паўлаў, лідар гурта N.R.M., які ў гэтым годзе таксама ўдзельнічаў у адборы на конкурс. — Але, на мой погляд, да іх прыклала руку ў тым ліку беларускамоўная суполка. Тыя, хто сябе асацыюе з ідэямі адраджэння, зрабілі ўсе высілкі, каб мы не трапілі ў фінал. Людзі, для якіх гэта рабілася, праявілі максімум нянавісці і неразумення. Я гэта заўважыў, гэта не засталося па-за маёй увагай. Калі камусьці падаецца, што ён разумее сучасную музычную сітуацыю і кан’юктуру, лепей чым я, ён проста псіхічна нездаровы».
Фінал нацыянальнага адблору на конкурс «Еўравізія 2013», у якім апроч журы будуць галасаваць і гледачы, пройдзе 7 снежня ў студыі Белтэлерадыёкампаніі.
Вячеслав Радионов / Ultra-Music
Фото: Ксюша Протасеня