Выйшла дарк-джазавая трып-хоп плытка ад Drum Warz x JJ.OK

На лэйбле Radio Plato выйшла свежая плытка ад двух менскіх музыкаў – бітмэйкера Drum Warz і гітарыста JJ.OK.

Drum-Warz -JJ.OK-Fragments.jpg

Fragments — гэта змрочны, нуарны альбом, у якім спалучаюцца сэмплаваныя дарк-джазавыя кампазіцыі, цяжкі гітарны гук і брудныя олдскульныя барабаны. Рэліз спалучае ў сабе элементы хіп-хопа, трып-хопа і, месцамі, гітарнага эмбіента.

fragments.jpg

«Праца над альбомам пачалася яшчэ на пачатку восені 2023 года, — распавядаюць музыкі. — За гэты час змянілася некалькі ідэй і канцэпцый. На гэтым рэлізе Drum Warz адышоў ад класічнага boom bap прадакшэна, дзякуючы гітары, якая дадала змрочнага і цягучага гучання».

Слухаць альбом на стрымінгах